Васіль Емяльянавіч Бурносаў

(Пасля перасылкі з В. Е. Бурносаў)

Васіль Емяльянавіч Бурносаў (18 жніўня 1914, в. Зелянькова, цяпер Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 19 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.

Васіль Емяльянавіч Бурносаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 жніўня 1914(1914-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1984(1984-07-19) (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратурны крытык, літаратуразнавец
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 жніўня 1914 года ў вёсцы Зелянькова[1].

У 1933—1934 гг. працаваў брыгадзірам, затым старшынёй калгаса «Новы свет» Бялыніцкага раёна. Быў токарам на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве. Скончыў у 1939 годзе Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на Заходнім фронце, быў цяжка паранены. З 1942 г. — інструктар ЦК ВЛКСМ, з 1943 года — намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена». У 1944—1947 гадах быў карэспандэнтам «Правды» па БССР. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, рэдакцыях часопіса «Полымя», «Коммунист Белоруссии», газеты «Літаратура і мастацтва», у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, галоўным рэдактарам выдавецтва БДУ, старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1951 года[1].

Памёр 19 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[1] (П-1, 42/19/12)[2].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі[1].

Творчасць

правіць

Літаратурна-крытычнай працай займаўся з 1947 г. Апублікаваў шэраг артыкулаў аб партыйнасці і народнасці літаратуры, сацыялістычным рэалізме, аб творчасці Л. Талстога, М. Гогаля, А. Кальцова, М. Горкага, У. Маякоўскага, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лынькова, А. Куляшова і іншых беларускіх пісьменнікаў[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е Бурносаў Васіль – Белліт  (8 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.
  2. Брэская — Гарэцкі – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.