Галакучнік Лінея

від раслін

Галакучнік Лінея[1][2] (Gymnocarpium dryopteris (L.) Newman) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Cystopteridaceae, якая вышынёй каля 40 см і мае доўгае, тонкае карэнішча.

Галакучнік Лінея
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnocarpium dryopteris (L.) Newman


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17579
NCBI  32116
EOL  597243
IPNI  17112110-1
TPL  tro-26600166

Апісанне правіць

Лісце да 42 см (уключаючы чырвоны хвосцік), ліставая пласціна ад жаўтлява- да сярэдне-зялёнай, не залозістая. Мае тонкія (1-2 мм), гарызантальныя, доўгія карэнішчы. Споры 34-39 мкм. Храмасом: 2n = 160.

Распаўсюджанне правіць

Азія: Кітай, Японія; Расія — Усходняя Сібір, Еўрапейская частка; Турцыя. Каўказ: Грузія. Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Германія; Данія; Фінляндыя; Ісландыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Індыя; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія; Паўночная Македонія; Чарнагорыя, Румынія, Сербія; Францыя; Іспанія. Паўночная Амерыка: Грэнландыя; Канада; ЗША. Таксама культывуецца. Асяроддзе пражывання: вільготныя цяністыя лясы і скалы, берагі і яры, часта расце ў больш-менш кіслай, багатай перагноем глебе.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Фотовизначник рослин Українських Карпат Архівавана 11 кастрычніка 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць