Галіна Барысаўна Багданава

(Пасля перасылкі з Галіна Багданава)

Галіна Барысаўна Багданава (у дзявоцтве Сачанка; 31 студзеня 1961, Крычаў, Магілёўская вобласць — 22 ліпеня 2021, Мінск) — беларуская пісьменніца.

Галіна Барысаўна Багданава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 студзеня 1961(1961-01-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 2021(2021-07-22) (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Барыс Іванавіч Сачанка
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 31 студзеня 1961 года ў Крычаве. Дачка пісьменніка Барыса Сачанкі[1].

Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 1982 года — рэдактар аддзела часопіса «Мастацтва», выкладала на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў[1], сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года.

Памерла 22 ліпеня 2021 года ў Мінску. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска, пры магіле бацькі, Барыса Сачанкі[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ.

Творчасць

правіць

Аўтарка кніг прозы, п’ес і вершаў для дзяцей, кнігі «Вялікія мастакі ХХ стагоддзя». Сярод твораз кнігі прозы «Папяровыя замкі» (Мінск, 1990), «Чалавек без адраса» (Мінск, 1991), «Дом іхняе мары» (Мінск, 1994), «Сакрамэнта» (Мінск, 2010), «Паляванне на Любаву: інтымная хроніка часоў міжвер’я» (Мінск, 2021), зборніка вершаў для дзяцей «Чароўны абрус» (Мінск, 1999), шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый у рэспубліканскім друку.

Асноўныя публікацыі

правіць
  • У пошуках архетыпа рэальнасці // Мастацтва. — 2003. — № 11. — С. 6-12.
  • Культура, названая карэннай: некаторыя праблемы адлюстравання традыцыйнай творчасці на старонках беларускіх перыядычных выданняў // Сучасныя тэндэнцыі літаратурна-мастацкай крытыкі: тэорыя, практычны вопыт: зб.арт. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ., 2002. — 150 с. — С. 67-72.
  • Ручнікі Усходняга Палесся на мяжы спалучэння дахрысціянскіх і хрысціянскіх традыцый // Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 19-20 лістапада 1998 г. — Мн., 2000. — 125 с. — С. 15-22.
  • З гісторыі мастацкай крытыкі // Виды литературно-художественной критики: опыт историко-теретического обзора: сб. научн. ст. / под общ. ред. Л. П. Саенковой. — Мн.: БГУ, 2005. — 138 с. — С. 87-99.
  • Вобраз пластычны ў вобразе слоўным (Некаторыя асаблівасці аналізу і адлюстравання ў друку твораў выяўленчага мастацтва) // Произведение искусства — предмет анализа критика: сб. науч. тр. Вып.1 / под ред. Т. Д. Орловой. — Минск: БГУ, 2009. — 116 с. — С. 61-69.
  • Мастацтва фігуратыўнае і абстрактнае. Ключ да ўспрымання вобразаў // Время. Искусство. Критика: сб. науч. тр. Вып.2 / под ред. Л. П. Саенковой. — Минск: БГУ, 2010. — 200 с. — С. 21-25.
  • Мастак выходзіць з ценю. Трансфармацыя жанраў у выяўленчым мастацтве, арткрытыцы і артжурналістыцы // Трансформация жанров в литературно-художественной критике: сб. науч. тр. Вып. 4 / под ред. Л. П. Саенковой. — Минск: БГУ, 2013. — 158 с. — С. 16-26.
  • Великие художники ХХ века // Авт.-сост.: П. С. Богданов, Г. Б. Богданов. — М., 2001. — 465 с.
  • У прадчуванні перамен. Мастацтва сярэдзіны 1970-1980-х гадоў // Беларускае мастацтва дваццатага стагоддзя. — Мн., 2001. — 255 с. — С. 96-97.

Зноскі

  1. а б в Багданава Галіна – Белліт  (6 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 202. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 546.
  • Полымя. — 2019. — № 11. — С. 104—108.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область. — С. 90.
  • Роднае слова. — 2019. — № 6. — С. 23-25.
  • Рэй : па матэрыялах публікацый «Настаўніцкай газеты» / Мікола Чэмер. — Мінск, 2015. — С. 274—277.

Спасылкі

правіць