Ганад Бадрыевіч Чарказян
Ганад Бадрыевіч Чарказян (18 кастрычніка 1946, Ерасхаун, Акцембяранскі раён, Арменія — 7 лістапада 2021, Беларусь; псеўданім Торнэ Бадр) — армянскі і курдскі паэт курдска-язiдскага паходжання ў Беларусі.
Ганад Бадрыевіч Чарказян | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 2021[1] (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, інжынер у цывільным будаўніцтве |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 1 у Ерэване (1967—1968). Працаваў токарам на суднарамонтным заводзе ў горадзе Туапсэ Краснадарскага краю (1968—1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Працаваў выхавацелем прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 27 у Эчміядзіне (1971—1973, Арменія). З 1973 года жыў і працаваў у Мінску: старшы тэхнік у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце, інжынер-сметчык рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 10, начальнік участка рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 15. Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1984). З чэрвеня 1982 года — інжынер-тэхнолаг мінскага ўчастка Слонімскай фабрыкі «Гасцінічная мэбля». З 1993 да 2004 года — загадчык аддзела выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Творчасць
правіцьПершы верш апублікаваў у 1963 годзе (часопіс «Пионер», Ерэван). У друку Беларусі выступаў з 1977 года. Пісаў на курдскай і армянскай мовах. У Мінску ў перакладзе на рускую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Прочность» (з армянскай, 1980; пераклад Валерыя Ліпневіча), «Цвет доброты» (з курдскай, 1986), «Пространство и время» (з курдскай, 1990), «Обожженные жаворонки» (1992), «Плач» (1994), «Караваны гор» (1996), «Казкі дзеда Ганада» (1996), «Шамдин» (1998), «Камни печали» (1990), «Чаргави» (2001), «Дом дождя» (2001), «Тоска по дому» (2003), «Пум-пур в коляске и другие сказки» (2004), «Опередить смерть» (2005), «Зорная глыбіня» (2005), «Мелодия разлуки» (2006), «Мир под крылом» (2008), «Бяжыць жыцця дарога» (2019), «Дорога на Ушачи» (2020) і іншыя.
Творы Ганада Чарказяна на рускую і беларускую мовы перакладалі Валерый Ліпневіч, Фёдар Яфімаў, Валянцін Тарас, Барыс Крывялевіч, Глеб Артханаў, Рыгор Барадулін, Ала Канапелька, Кастусь Жук, Казімір Камейша, Іван Бурсаў, Анатоль Аўруцін.
Прызнанне
правіцьЗноскі
- ↑ https://budzma.org/news/pamyer-belaruski-paet-ganad-charkazyan.html
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).
Літаратура
правіць- Ганад Бадрыевіч Чарказян // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.