Гарлачык жоўты малы

Гарлачык жоўты малы[1] (Nuphar pumila) — шматгадовая травяністая водная расліна роду Гарлачык жоўты (Nuphar) сямейства Гарлачыкавыя (Nymphaeaceae).

Гарлачык жоўты малы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nuphar pumila (Timm) DC. (1821)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  517579
NCBI  38861
EOL  1278110
GRIN  t:416169
IPNI  605460-1
TPL  kew-2383377

Апісанне

правіць
 
Кветка гарлачыка жоўтага малага

Шматгадовая травяністая водная бессцябловая расліна з тоўстым мясістым карэнішчам і плывучым ярка-зялёным, скурыстым, авальна-эліптычным сэрцападобным лісцем дыяметрам 5—15 см; падводнае лісце тонкае, маршчакаватае, светла-зялёнае, з плоскімі чаранкамі[2].

Кветкі дробныя (дыяметрам 2—3 см), аранжава-жоўтыя адзіночныя, з моцным прыемным пахам, з 5 жоўтымі, знізу зялёнымі чашалісцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца пукатае, з 8—10 добра прыкметнымі прамянямі. Плод ягадападобны, выгнуты, з рабрыстай шыйкай, 20-40 мм даўжынёй і 15-20 мм шырынёй[2].

Пашырэнне

правіць

Расце ў сярэдняй паласе Еўразіі, Скандынавіі, у паўночных раёнах Усходняй Еўропы, лясной зоне Сібіры і Далёкага Усходу, на поўдні Сахаліна. Гарлачык жоўты малы сустракаецца ў наступных краінах: Аўстрыя, Беларусь, Швецыя, Чэхія, Германія, Іспанія, Данія, Фінляндыя, Літва, Латвія, Нарвегія, Польшча, Швейцарыя, Вялікабрытанія і Францыя, а таксама ЗША.

На Беларусі вельмі рэдкі від, трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях на паўднёва-ўсходняй мяжы арэалу.

Гідрафіт. Расце пераважна ў мезатрофных і алігатрофных умовах. Месцы росту: невялікія поймавыя, лясныя і балотныя азёры, радзей затокі буйных азёр і рэк на глыбіні 0,5—1,5 м, на глеістых адкладах. Утварае дастаткова шчыльныя або разрэджаныя зараснікі, часам расце невялікімі групамі і адзінкавымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі

правіць
 
Надводная частка расліны

Цвіце ў чэрвені—верасні, пладаносіць у ліпені—лістападзе. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае (карэнішчамі). Плод выспявае пад вадой.

Ядавітая расліна.

Выкарыстанне

правіць

Карані расліны выкарыстоўваюцца для палягчэння праблем са страваваннем, а таксама як танізуючы сродак.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз. у крыніцы пад назвай Nuphar pumilum Sm.
  2. а б Крупкина 2001, с. 30.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)