Гасцілавічы (Лагойскі раён)
Гасці́лавічы[1] (трансліт.: Hascilavičy, руск.: Гостиловичи) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Гайна, за 4 км на ўсход ад Лагойска, на шашы Р3. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.
Аграгарадок
Гасцілавічы
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУ пісьмовых крыніцах вёска згадваецца ў XIV ст. як маёнтак у Лагойскім удзельным княстве. У 1395 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт падараваў Гасцілавічы віленскаму ваяводзе Войцеху Манівіду, што ў 1407 годзе было пацверджана навечна.
Пасля смерці Манівіда ў 1424 годзе вёска перайшла да яго сына Яна (Івашкі) Манівідавіча, а пасля да Войцеха Янавіча Манівіда. На ім мужчынская лінія Манівідаў скончылася. Праз шлюб з Ядвігай Манівід — сястрой апошняга Манівідавіча — спадчыннікам паловы вялізных уладанняў Манівідаў, у там ліку і Гасцілавіч, стаў Алехна Судзімонтавіч. У 1491 годзе Гасцілавічы перайшлі ў спадчыну да яго дачкі Ядвігі. Апошняя мела дачку Ганну ад свайго першага шлюбу са Станіславам Барташавічам Монтаўтам. Гэтая Ганна пазней выйшла за пана Яна Юр’евіча Глябовіча і ўнесла яму ў пасаг бацькоўскія вотчыны. Пасля яго смерці Гасцілавічы дасталіся дачцэ Яна Глябовіча Соф’і, жонцы полацкага кашталяна Юрыя Мікалаевіча Зяновіча. Ён жа аддаў вёску ў заклад уладальніку суседняга Лагожска Васілю Цішкевічу, а той у сваю чаргу перазаклаў свайму сыну Астафію, у карыстанні якога яны і знаходзіліся ў 1567 годзе. Такім чынам Гасцілавічы апынуліся ў складзе Лагойскага графства Тышкевічаў, ва ўласнасці якіх былі да пачатку XX стагоддзя.
Паводле рэвізіі 1795 года ў вёсцы 23 двары, 170 жыхароў.
Расійская імперыя
правіцьУ 19 ст. вёска, уласнасць Тышкевічаў. У 1811 годзе — 81 рэвіская душа мужчынскага полу, уладанне графа Пія Тышкевіча. У 1833 годзе вёска ў складзе маёнтка Лагойск. У 1844 годзе — 16 двароў, 102 жыхары, уласнасць графа Канстанціна Тышкевіча, мелася карчма, даход з якой складаў 90 рублёў срэбрам. У 1870 годзе — вёска, 73 рэвізскія душы мужчынскага полу, пры рацэ Гайна, у Лагойскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.
Вяскоўцы былі прыхаджанамі Лагойскага праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы. На пачатку 20 ст. — вёска, цэнтр Гасцілавіцкай сельскай грамады, у якую ўваходзілі 18 гаспадарак, што мелі 237,4 дзесяціны зямлі. У 1912 годзе дзейнічала народнае аднакласнае вучылішча.
Найноўшы час
правіцьУ 1917 годзе ў вёсцы налічвалася 44 двары, 256 жыхароў, на базе народнага вучылішча адкрыта пачатковая школа. Настаўнікам Іванам Бабкоўскім створаны першы на Лагойшчыне культурна-асветніцкі гурток. З 20 кастрычніка 1924 года вёска ў Лагойскім сельсавеце Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Прафінтэрн», працавала кузня. З 1938 года — центр калгаса «8 Сакавіка». У 1941 годзе налічвалася 90 двароў, 450 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 2 двары, загубілі 4 жыхара, 15 вяскоўцаў загінулі на фронце, 11 — у партызанскай барацьбе. У 1969 годзе налічвалася 120 двароў, 391 жыхар. З 2006 года цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі».
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ вёсцы працуе сярэдняя школа, дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтазаправачная станцыя, крама, вясковы стадыён. З’яўляюцца цэнтрам сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» філіяла РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт».
Помнікі
правіцьКурганны могільнік
правіцьЗа 3 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Тур’я (былы хутар), у лесе 9 насыпаў дыяметрам 8 — 10 м, вышынёй 1,2 м. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000244. Прысвоена 3 катэгорыя каштоўнасці. Ахоўваецца дзяржавай[2]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000244
Вядомыя выхадцы
правіць- Уладзімір Анісковіч — літаратар, крытык, перакладчык.
- Віктар Анатольевіч Гайсёнак — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласці навукі і тэхнікі, пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы.
- Мікалай Жалабковіч — харэограф, мастацкі кіраўнік ансамбля народнага танца «Лявоніха».
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Напісана паводле інфармацыі з афіцыйнага сайту грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Архівавана 6 мая 2009.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гасцілавічы (Лагойскі раён)
- Прагноз надвор’я ў в. Гасцілавічы(недаступная спасылка)