Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч

перакладчык, крытык, публіцыст
(Пасля перасылкі з Уладзімір Анісковіч)

Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч (нар. 25 кастрычніка 1932, в. Гасцілавічы Лагойскага раёна — 2016) — беларускі літаратурны крытык, перакладчык.

Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Нісковіч У., Ігнацька А. і Нісковіч А.
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1932(1932-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2016(2016-06-06)[1] (83 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, літаратурны крытык, публіцыст
Гады творчасці з 1965
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў рамеснае вучылішча ў Мінску (1950). У 1950—1958 працаваў токарам і наладчыкам на Мінскім трактарным заводзе. Служыў на Балтыйскім флоце (1952—1956), пасля працаваў вадзіцелем тралейбуса ў Мінску (1958—1969). Скончыў завочна факультэт журналістыкі БДУ (1971). У 1969—1971 гадах працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1971—1975 — літсупрацоўнік аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Нёман», у 1975—1982 гадах — загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1982—1984 — супрацоўнік часопіса «Родная прырода». З 1985 года — рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1979 года.

Творчасць правіць

Дэбютаваў нарысам у 1965. Пераклаў з балгарскай мовы на беларускую раманы І. Давыдкава «Белы конь за акном» (1981) і А. Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С. Страціева «Кароткае сонца» («Далягляды», 1979), Г. Мішава «Зроблена ў правінцыі» («Далягляды», 1981), П. Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» (1983), П. Незнакомава «Таямнічы карабель» (зборнік «Такая любоў», 1987), паасобныя творы іншых аўтараў. Выйшлі таксама ў перакладзе з балгарскай мовы творы для дзяцей «Жыў-быў хлопчык» А. Стаянава (1970), «Незвычайныя прыгоды Ліска» Б. Апрылава (1977), «Цмок» Н. Хайтава (1978), «Неверагодныя прыгоды Жыўкі» М. Лакатніка (1981), «Маленькі вадалаз» Д. Цончава (1982), «Мы, верабейкі» І. Радзічкава (1983), «Пан Трымай Мой Парасон» І. Мілева (1986).

Узнагароды і прэміі правіць

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, у аўтарскім калектыве) — за «Бiблiятэку дзiцячай лiтаратуры народаў СССР» у 15 тамах.
  • Узнагароджаны медалём.

Зноскі

Літаратура правіць