Гэлена Людвікаўна Раманоўская
Гэлена Людвікаўна Раманоўская (польск.: Helena Romanowska; 26 снежня 1908, Мінск — 17 мая 1980) — беларуская савецкая пісьменніца і перакладчыца польскай нацыянальнасці.
Гэлена Людвікаўна Раманоўская | |
---|---|
польск.: Helena Romanowska | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 (26) снежня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1980[5][4][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Людвік Раманоўскі |
Маці | Францішка Раманоўская |
Муж | Станіслаў Пятровіч Шушкевіч |
Дзеці | Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, перакладчыца |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла Мінскі польскі педагагічны тэхнікум імя Б. Вясалоўскага (1929), Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1934). Працавала настаўніцай у польскіх і беларускіх школах Дзяржынскага раёна і Мінска. Прадстаўніцай гэтак званага пакалення «маладых» пісьменнікаў, выхаваных пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якія лічылі сябе «савецкімі палякамі».
Была членам Камсамола. Была членам Польскай секцыі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў і Польскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР[6]. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1934 года.
У 1932—1937 гадах працавала на Беларускім радыё, у польскамоўнай газеце «Orka», у 1944—1963 гадах настаўнічала ў Мінску.
Памерла 17 мая 1980 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска[7].
Творчасць
правіцьДэбютавала ў друку ў 1929 годзе, друкавала вершы, апавяданні. Пісала на польскай мове. Творчасць Г. Раманоўскай апісвала перамены ў польскай супольнасці ў БССР[6], барацьбу старога і новага на вёсцы. Асобнымі кнігамі выйшлі аповесці «З вясною ў спаборніцтве» («Z wiosną w zawody», 1933), «Пахне зямля» («Pachnie ziemia», 1934), драматычная інсцэніроўка для дзяцей «W walce o Sowiety» (1934). Для твораў характэрна рамантычная ўзнёсласць.
Перакладала на польскую мову творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933). На беларускую мову асобныя яе творы перакладалі С. Шушкевіч, В. Эрнест.
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/helena-romanowska Праверана 29 ліпеня 2022.
- ↑ http://ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/helena-romanowska Праверана 29 ліпеня 2022.
- ↑ а б WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 29 ліпеня 2022.
- ↑ а б Knowledge Graph — 2012. Праверана 29 ліпеня 2022.
- ↑ Helena Romanowska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б PSB
- ↑ Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
правіць- Хмяльніцкі М. М. Раманоўская Гэлена Людвікаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Krzysztof Woźniakowski Helena Romanowska Архівавана 29 жніўня 2018. // Polski Słownik Biograficzny. — Т. 31 — 1988—1989;
- Раманоўская Гэлена // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X..