Гемонхус скручаны

Гемонхус скручаны (Haemonchus contortus) — від круглых чарвей сямейства трыхастрангіліды (Trichostrongylidae).

Гемонхус скручаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Haemonchus contortus (Rudolphi, 1803) Cobb, 1898


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  6289
EOL  2923586

Шырока распаўсюджан ва ўсім свеце страўнікава-кішачны гельмінт, які паразітуе на слізістай абалонцы страўніка авечак і коз, а таксама дзікіх жвачных жывёл. Харчуецца крывёю канчатковага гаспадара. Развіццё прамое, без прамежкавага гаспадара[1].

Апісанне

правіць

Прадстаўнікі віду маюць ніткападобную форму, самцы памерам 10-20 мм, самкі 18-30 мм. На пярэднім канцы знаходзіцца рудыментарная ротавая капсула, якая змяшчае булавападобны зубец, з дапамогай якога паразіты парушаюць крывяносныя сасуды. У абодвух полаў на канцы галавы выступаюць шыйныя сасочкі. Самцы маюць моцна развітую бурсу. Спікулы самцоў (устаўляюцца ў палавую адтуліну самкі падчас капуляцыі) кароткія (0,460-0,506 мм), масіўныя і ніткападобныя на канцы. У самак у хваставой частцы цела маецца вульва, прыкрытая клапанам. Яйцаклеткі маюць памеры 70-85 х 41 мкм і ўтрымліваюць 16-32 бластамеры[2].

Гаспадары

правіць

Паразітуюць на буйной рагатай жывёле (Bos taurus taurus), авечках (Ovis aries) і козах (Capra aegagrus hircus). З дзікіх жывёл сустракаюцца ў такіх відаў, як зубр (Bison bonasus)[3], казуля (Capreolus capreolus), лань (Dama dama) і лось (Alces alces)[4].

Значэнне і клінічныя прыкметы

правіць

Гемонхус скручаны — адна з самых патагенных нематод авечак і коз. Пры масавых заражэннях выклікае гібель ягнят і казлянят. Пры хранічных інфекцыях гэта выяўляецца анеміяй, ацёкамі, затрымкай росту і стратай вагі[1].

У чалавека

правіць

У чалавека інвазія гэтым геагельмінтам сустракаецца рэдка, хвароба працякае з дыспепсічнымі з’явамі. Заражэнне адбываецца праз рот.

Крыніцы

правіць
  1. а б Johannes Kaufmann. Parasitic infections of domestic animals: a diagnostic manual. — Basel ; Boston: Birkhäuser Verlag, 1996. — 423 с. — ISBN 978-3-7643-5115-1, 978-0-8176-5115-2.
  2. JURÁŠEK, V.; DUBINSKÝ, P. Veterinárna parazitológia. Bratislava: Príroda, 1993. 382 s. ISBN 80-07-00603-6.
  3. Зубры Беловежской пущи / Н. Кулагин ; Московский научный институт. — Москва, 1919 (Типография «Синема»). — [2], VI, 166 с. ; 22 см. — В надзаголовке: В память 19 февраля 1861 г. — В печатной издательской обложке. — На титульном листе и отдельных страницах печать: Архангельская Областная Библиотека им. Н. А. Добролюва. — Библиография: с. III―VI. — 15 р.
  4. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 92 - 93. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.

Спасылкі

правіць