Генадзь Іванавіч Братчыкаў
Генадзь Іванавіч Братчыкаў (10 сакавіка 1914, в. Міхееўка, Кудымкарскі раён, Пермскі край — 10 снежня 1944, Польшча) — маёр Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік баёў на Халхін-Голе і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[1].
Генадзь Іванавіч Братчыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1914 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 снежня 1944 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | ваенная разведка |
Гады службы | 1932—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Баі на Халхін-Голе, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГенадзь Братчыкаў нарадзіўся 10 сакавіка 1914 года ў сям'і служачага. Пасля смерці бацькі ў 1919 годзе разам з сям'ёй пераехаў у горад Усолле. З 1930 года пражываў у пасёлку Бярэзнікі, у 1932 годзе скончыў дзевяць класаў мясцовай школы. У лістападзе 1939 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, служыў на Далёкім Усходзе. Браў удзел у баях на Халхін-Голе ў 1939 годзе. У 1940 годзе ўступіў у ВКП(б). З мая 1941 года быў слухачом Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. У 1942 годзе скончыў яе двухгадовы паскораны курс. З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, служыў у разведвальных падраздзяленнях. Браў удзел у Сталінградскай бітве, ваяваў у складзе 63-й арміі, 1-й і 3-й гвардзейскай армій. З 1943 года маёр Генадзь Братчыкаў быў сакрэтным супрацоўнікам 2-га агентурнага аддзялення разведадзела штаба Цэнтральнага (пасля — Беларускага і 1 -га Беларускага франтоў) [2].
У сакавіку 1943 года Братчыкаў на чале групы з шасці разведчыкаў быў закінуты ў тыл праціўніка для выканання спецзадання. Група праводзіла выведвальную працу ў раёне гарадоў Чарнігаў, Шчорсы і Ноўгарад-Северскі сумесна з партызанскімі атрадамі, забяспечыўшы камандаванне важнымі разведдадзенымі напярэдадні Курскай бітвы. У кастрычніку 1943 года група вярнулася назад праз лінію фронту[1]. У снежні 1943 года быў другі раз закінуты ў тыл. Яго група дзейнічала ў раёне Гомеля, Баранавічаў, Ваўкавыска, Слоніма, Бярозы, Ружан, Млавы, Плоньска, Рыпіна[1][2].
Да кастрычніка 1944 года разведчыкі Братчыкава перадалі камандаванню 1-га Беларускага фронту 450 разведданясенняў, якія ў ліку іншых дапамаглі паспяхова завяршыць Беларускую і Вісла-Одэрскую аперацыі. Група прайшла па занятай праціўнікам тэрыторыі больш за адну тысячу кіламетраў. У кастрычніку 1944 года Братчык быў прадстаўлены камандаваннем да звання Героя Савецкага Саюза. 10 снежня 1944 Братчыкаў загінуў у баі[1]. Пахаваны ў польскім населеным пункце Бежунь Журомінскага павета Цехануўскага ваяводства, на магіле ўстаноўлены помнік[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёр Генадзь Братчыкаў пасмяротна быў удастоены высокага званне Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга і ордэнам ПНР «Крыж Грунвальда» 2—й ступені. У памяць аб Братчыкаве устаноўлены мемарыяльныя дошкі у Кудымкары і Бярэзніках. У гонар Братчыкава названа вуліца ў Кудымкаре, у школе № 26 створаны музей Героя[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Братчиков Геннадий Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 79. — 737 с.
- ↑ а б в г Генадзь Іванавіч Братчыкаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Бра́тчыкаў Генадзь Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 72. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Люди легенд. Выпуск 2. М., 1966.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
- Болтунов М. Е. «Ахиллесова пята разведки» (Серия «Рассекреченные жизни»). — М.: ГЕЯ ИТЭРУМ, 1999, с. 187—196.