Генрых Вацлававіч Далідовіч
Ге́нрых Ва́цлававіч Далідо́віч (нар. 1 чэрвеня 1946, в. Янкавічы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік.
Генрых Вацлававіч Далідовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў філалагічны факультэт БДУ (1968). Служыў у арміі. Настаўнічаў на Барысаўшчыне (1971—1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя» (1973—1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979—1991), галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» (1991—2002). З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».
Творчасць
правіцьДрукуецца з 1966 года. Першы зборнік апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974). Творы Г. Далідовіча адметныя лірызмам, увагай да побытавых дэталей, дакладным псіхалагізмам.
У рамане «Гаспадар-камень» (1984), прысвечаным пярэдадню І сусветнай вайны, шматбакова паказаў жыццё тагачасных вёскі і горада, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі, у якой расло ўсведамленне свайго абавязку. У раманах «Пабуджаныя» (1988) і «Свой дом» (1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадара-каменя», шмат новых персанажаў — удзельнікаў і кіраўнікоў палітычнага руху розных кірункаў на Беларусі ў 1917—18 г.
У рамане «Заходнікі» (1992) створана панарамная карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іх «перавыхаванне», рэпрэсіі, міграцыі.
Выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.
На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан».
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Літаратурная прэмія імя І. Мележа (1987).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за раман «Заходнікі».
Бібліяграфія
правіць- Цяпло на першацвет. Мн., 1976.
- Маладыя гады. Мн., 1979.
- Міланькі. Мн., 1980.
- На новы парог. Мн., 1983.
- Станаўленне. Мн., 1985.
- Міг маладосці. Мн., 1987.
- Жывы покліч. Мн., 1995.
- Жар кахання. Мн., 1996.
- Кліч роднага звона. Мн., 1997.
- БНР і БССР: Роздум аб пакут. шляху бел. дзяржаўнасці ў XX ст. / Генрых Далідовіч. — Мн.: Пейто, 2002.
- Сярод лесу, сярод поля: апавяданне-імправізацыя, лісткі запісных кніжак / Генрых Далідовіч. — Мн.: Кнігазбор, 2007.
Зноскі
Літаратура
правіць- Савік Л. Адчуванне часу. — Мн., 1981.
- Андраюк С. Жыць чалавекам. — Мн., 1983.
- Тычына М. Змена квадры. — Мн., 1983.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 19. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 263. — 702 с. — 9 500 экз.
- Бельскі А. Kpaca i cмyтaк: Дaпaмoжнiк для нacтaўнiкaў. — Miнcк: Macтaцкaя лiтapaтypa, 2000. — 237 c.
Спасылкі
правіць- Далідовіч Генрых. 75 гадоў з дня нараджэння(недаступная спасылка) // Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна