Серафім Антонавіч Андраюк

крытык, літаратуразнавец

Серафім Антонавіч Андраюк (10 сакавіка 1933, в. Градалі  (бел. (тар.)), Бельскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер у Падляскім ваяводстве, Польшча — 4 красавіка 2022) — беларускі літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1966). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1994).

Серафім Антонавіч Андраюк
Дата нараджэння 10 сакавіка 1933(1933-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2022(2022-04-04) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, пісьменнік, літаратуразнавец, літаратурны крытык, выдавец, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1] і выдавецкая справа[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1966)
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 10 сакавіка 1933 года ў в. Градалі Бельскага павета Беластоцкага ваяводства ў сялянскай сям’і. З 1945 года разам з бацькамі жыў у в. Бербашы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1957 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. У 1965 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966—1981 гадах — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. У 1981—1993 гадах — галоўны рэдактар, у 1993—1996 гадах — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Жыў у Мінску.

Памёр 4 красавіка 2022 года[2].

Творчасць

правіць

Дэбютаваў у друку як крытык і літаратуразнавец у 1964 годзе. Друкаваў рэцэнзіі і артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай савецкай літаратуры і сучаснага літаратуранага працэсу. Даследаваў творчы і жыццёвы шлях пісьменнікаў І. Пташнікава, Б. Сачанкі, І. Мележа і іншых беларускіх літаратараў. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988). Прымаў удзел у працы над калектыўнымі манаграфіямі «Стыль пісьменніка» (1974), «История белорусской советской литературы» (1977), «Сучасная літаратура: каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку» (2008), шматтомнай «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» (1999—2014).

Складальнік, аўтар прадмоў і каментароў да кніг серыі «Беларускі кнігазбор», прысвечаных пісьменнікам Ц. Гартнаму, К. Крапіве, І. Мележу, Я. Брылю, А. Кулакоўскаму.

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Андраюк С. А. Пісьменнікі. Кнігі: Літаратурна-крытычыныя арт. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1997. — 319 с. — 3 600 экз. — ISBN 985-02-0360-9.
  • Андраюк С. А. Старонкі на захадзе сонца: Успаміны. — Беласток, 2016. — 319 с. — (Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» ; кн. 102). — ISBN 978-83-7657-201-7.[3]

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Памёр беларускі літаратуразнавец Серафім Андраюк
  3. Упершыню надрукаваны ў 2013–2016 гадах у часопісе «Тэрмапілы» за нумарамі 17, 19, 20, 21.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць