Георгій Пятровіч Кандрацьеў
Гео́ргій Пятро́віч Кандра́цьеў (нар. 7 студзеня 1960, Любанічы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі і савецкі футбаліст, трэнер.
Поўнае імя | Георгій Пятровіч Кандрацьеў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 студзеня 1960[1][2] (65 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера іграка
правіцьУ дзяцінстве займаўся многімі відамі спорту адразу: удзельнічаў у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Паступіўшы ў Віцебскі тэхнікум фізкультуры, пачаў сур’ёзна займацца футболам. У гэты ж час прыняты ў групу падрыхтоўкі віцебскай «Дзвіны», праз некаторы час пачаў выступаць у гэтай камандзе за асноўны склад у Другой лізе саюзнага першынства па футболе. За 2 сезоны ў камандзе праявіў сябе як бамбардзір — у кожным з двух сезонаў (1978 і 1979) забіваў па 11 мячоў.
У 1980 годзе быў запрошаны ў «Дынама» (Мінск). Паколькі ў камандзе быў дэфіцыт форвардаў, амаль адразу зайграў у аснове — у 1-м сезоне правёў 11 гульняў. Але ўжо наступны сезон быў практычна страчаны — Георгій правёў яго ў дублі. Больш за тое, два месяцы ў 1981 гуляў за «Дынама» (Брэст), адначасова з’яўляючыся яшчэ і ваеннаслужачым. У канцы года ўсё ж вернуты ў Мінск. Пасля гэтага Кандрацьеў — асноўны ігрок «мінчукоў». Быў капітанам каманды адзін сезон.
З 1984 года стаў прыцягвацца да гульняў за зборную СССР. Правёў 14 гульняў, у пяці выхадзіў у стартавым складзе. Забіў 4 мяча. Кар’ера ў зборнай завяршылася адразу пасля зняцця з пасады галоўнага трэнера зборнай Эдуарда Малафеева летам 1986 года.
У сезоне 1988, пасля вяртання ў Мінск Эдуарда Малафеева ў якасці галоўнага трэнера, гуляў нестабільна, забіў усяго 1 гол. У выніку, Эдуард Малафееў адлічыў Кандрацьева з «Дынама» (Мінск).
Георгій у 1989 годзе пераехаў у Адэсу, дзе правёў некалькі сезонаў за «Чарнаморац». У 1991 годзе, разлічваючы на дапамогу ў замежным працаўладкаванні, пераехаў гуляць у Маскву за «Лакаматыў». У другой палове 1991 года тры месяцы гуляў за «Санкт-Пёльтэн», у якога «зламаўся» асноўны форвард. Па вяртанні ў строй нападніка, Кандрацьеў з’ехаў дадому.
У 1992 годзе гуляў за «Металург» (Маладзечна), а ў стартавым матчы чэмпіянату Беларусі 1992/93 ударыў суддзю і атрымаў дыскваліфікацыю на 15 гульняў. У 1993 пераехаў на Украіну, дзе разам з экс-дынамаўцам Сяргеем Гоманавым выступаў за «Тэмп» (Шапятоўка). У 1993 годзе гуляў у оберлізе за «Вісмут». Пасля 5-ці гульняў, з’ехаў дадому рабіць візу, але аформіць яе ў тэрмін не паспеў. У клубе адмовіліся плаціць футбалісту заробак за спазненне і Кандрацьеў зноў вярнуўся дадому. У 1994—1997 гадах гуляў у Фінляндыі за каманду КаІК Каскінен разам з Юрыем Жалудковым і Валерыем Алейнікам. У 1998 годзе завяршыў кар’еру ў мазырскай «Славіі».
Кар’ера трэнера
правіцьУ 2003 годзе паступіў і скончыў ВШТ. 12 снежня 2010 года ў Маскве скончыў 240-гадзіннае навучанне ў ВШТ на трэнерскіх курсах і атрымаў ліцэнзію Pro.
Трэнерскую працу пачаў у 1998 годзе ў якасці другога трэнера мазырскай «Славіі», дзе заканчваў кар’еру іграка. У 2000—2002 гадах працаваў другім трэнерам «Дынама» (Мінск), прычым з ліпеня па кастрычнік 2001 года выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Працаваў галоўным трэнерам віцебскага «Лакаматыва» (2003—2004) і «Смаргоні» (2005—2008) — вывеў апошні клуб у Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе.
З 2009 года ўзначальваў моладзевую зборную Беларусі, з якой стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы (2011) і заваяваў пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012. Са снежня 2011 года адначасова з’яўляўся галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе.
На Алімпійскіх гульнях зборная пад кіраўніцтвам Кандрацьева заняла трэцяе месца ў групе, што не дазволіла ёй выйсці ў чвэрцьфінал. Як галоўны трэнер нацыянальнай зборнай правёў увесь адборачны цыкл да чэмпіянату свету 2014, у якім Беларусь выступіла няўдала, заняўшы апошняе месца ў групе. На старце кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2016 Беларусь у гасцях згуляла ўнічыю з Люксембургам (1:1), пасля чаго ў хатніх матчах саступіла Украіне (0:2) і Славакіі (1:3). На наступны дзень пасля апошняга паражэння, 13 кастрычніка 2014, Кандрацьеў пакінуў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай[3].
У сезоне 2015 заставаўся без трэнерскай працы. У лістападзе 2015 года стала вядома, што Кандрацьеў стане новым галоўным трэнерам футбольнага клуба «Мінск»[4]. У студзені 2016 года афіцыйна ўзначаліў сталічны клуб[5]. У сезоне 2016 прывёў каманду да чацвёртага месца ў чэмпіянаце. У сезоне 2017 «Мінск» узяў курс на амаладжэнне, і Кандрацьеў пагадзіўся падоўжыць супрацоўніцтва са сталічным клубам. У новым складзе, большасць якога стваралі маладыя ўласныя выхаванцы, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы і заняла 14-е месца. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[6].
У студзені 2018 года ўзначаліў бабруйскую «Белшыну»[7]. У кастрычніку 2018 года, пасля паражэння ад «Славіі» (0:2), якое практычна пазбавіла бабруйскую каманду шанцаў на выхад у Вышэйшую лігу, паканіў пасаду галоўнага трэнера[8].
У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Ігара Кавалевіча ў гродзенскім «Нёмане»[9]. У лютым 2019 года стаў таксама памочнікам Міхаіла Мархеля ў моладзевай зборнай Беларусі[10], а ў сакавіку з-за занятасці Мархеля самастойна праводзіў збор моладзевай каманды[11]. У чэрвені 2019 года, з прызначэннем Мархеля галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, увайшоў у яго штаб[12], у сувязі з чым пакінуў «Нёман»[13].
У красавіку 2021 года, пасля адстаўкі Мархеля, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера зборнай Беларусі[14], а ў ліпені таго ж года быў зацверджаны на пасадзе[15]. Пад кіраўнітвам Кандрацьева зборная пацярпела шэсць паражэнняў запар у адборы да чэмпіянату свету 2022, а ў 2022 годзе, пасля шэрагу перамог у таварыскіх матчах, няўдала выступала ў Лізе нацый УЕФА, заняўшы апошняе месца ў групе. Адбор да чэмпіянату Еўропы 2024 пачаўся з трох паражэнняў, і толькі 19 чэрвеня 2023 года зборная нарэшце здабыла перамогу ў афіцыйным матчы, адолеўшы Косава (2:1). 29 чэрвеня 2023 года кіраўніцтва АБФФ звольніла Кандрацьева з пасады галоўнага трэнера зборнай[16].
Дасягненні
правіць- Чэмпіён СССР (1982)
- Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР (1983)
- Фіналіст кубка СССР (1987)
- Уладальнік Кубка Федэрацыі футбола СССР (1990)[17].
- Член клуба Рыгора Фядотава (забіў на вышэйшым узроўні 115 галоў)
- Майстар спорту СССР
Крыніцы
правіць- ↑ Georgi Kondratjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Georgi Kondratiev // FBref
- ↑ Руководство АБФФ приняло отставку Георгия Кондратьева
- ↑ Георгий Кондратьев назначен главным тренером "Минска"
- ↑ Георгий Кондратьев официально возглавил "Минск"
- ↑ Лухвич стал главным тренером «Минска»
- ↑ Георгий Кондратьев официально возглавил "Белшину"
- ↑ Кондратьев покинул пост главного тренера "Белшины"
- ↑ Георгий Кондратьев вошел в тренерский штаб "Немана"
- ↑ Болтрушевич, Мирослав Хлебосолов и еще 17 футболистов вызваны для подготовки к матчу против Гибралтара
- ↑ Кондратьев из-за занятости Мархеля с U-17 проведет сбор молодежной сборной Беларуси
- ↑ Кондратьев, Юрий Мархель, Сулима и Ровнейко войдут в штаб Михаила Мархеля в сборной Беларуси
- ↑ Георгий Кондратьев покинул "Неман"
- ↑ Георгий Кондратьев назначен и.о. главного тренера сборной Беларуси
- ↑ Георгий Кондратьев утвержден в должности главного тренера сборной Беларуси
- ↑ Георгий Кондратьев покинул сборную Беларуси (руск.). football.by (29 чэрвеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
- ↑ Віталій Орлов Одеські злети футболіста Георгія Кондратьєва (укр.) // Я — одесит, 19.08.2022