Германішкі (Воранаўскі раён)
Германі́шкі[1] (трансліт.: Hiermaniški, руск.: Германишки) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Жыжма. Уваходзіць у склад Пераганцаўскага сельсавета. Насельніцтва 372 чал. (2001). Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Воранава.
Вёска
Германішкі
| ||||||||||||||||||||
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Воранаўскага сельсавета[2].
Германішкі — былое мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Германішкі датуецца 1387, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам з іншымі паселішчамі касцёлу Святых Станіслава і Уладзіслава ў Вільні. Каля 1452 тут утварылася парафія віленскага біскупства.
У другой палове XVI ст. Ян Осцік выдаў прывілей на заснаванне тут мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Германішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1686 біскуп віленскі Бжастоўскі збудаваў тут касцёл Найсв. Тройцы.
У XVIII ст. Германішкі былі сталовым маёнткам віленскага біскупства. У 1790 маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданні біскупа Ігнацыя Якуба Масальскага. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаванняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 агароды. У мястэчку працавала карчма.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Германішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1886 у мястэчку дзейнічаў касцёл, працаваў заезны двор.
У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі. У 1919—1920 у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
У 1939 Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі.
Насельніцтва
правіць- XVIII стагоддзе: 1790 — 94 чал., 24 двары[3].
- XIX стагоддзе: 1866 — 182 чал.
- XX стагоддзе: 1901 — каля 190 чал.
- XXI стагоддзе: 2001 — 372 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Найсв. Тройцы (1886—1909)
- Могілкі хрысціянскія, брама
- Сядзіба (XIX ст.)
Страчаная спадчына
правіць- Палац (XIX ст.)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Герма́нішкі, Гармані́шкі
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Валерый Шаблюк. Германішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 519.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Hermaniszki (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 61.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Германішкі (Воранаўскі раён)
- radzima.org