Кагосіма (горад)

горад Японіі, сталіца прэфектуры Кагасіма
(Пасля перасылкі з Горад Кагосіма)

Кагосіма (яп.: 鹿児島市 Кагосіма-сі)[1] — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт прэфектуры Кагосіма. За размяшчэнне на беразе заліва ля падножжа стратавулкана Сакурадзіма, а таксама за гарачы клімат горад часта завуць «Неапалем Усходу».

Кагосіма
яп.: 鹿児島市
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Прэфектура
Каардынаты
Мэр
Хыраюкі Моры
Заснаваны
1 красавіка 1889
Цэнтральны горад з
Плошча
547,07 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
605 609 чалавек (2012)
Шчыльнасць
1 107 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
99
Паштовы індэкс
892-8677
Код
46201-2
Афіцыйны сайт
Рэгіён
Сімволіка
Кагосіма на карце Японіі
Кагосіма (горад) (Японія)
Кагосіма (горад)

Плошча горада складае 547,07 км²,[2] насельніцтва — 605 609 чалавек (1 красавіка 2012)[3], шчыльнасць насельніцтва — 1 107 чал./км².

Кагосіма ўяўляе сабой буйны транспартны вузел у паўднёвай частцы вострава Кюсю. Тут функцыянуюць прамысловыя прадпрыемствы тэкстыльнай (бавоўна, шоўк), хімічнай, харчовай галін. Наладжана масавая вытворчасць фарфоравых вырабаў (сацумскі фарфор). Развіты рыбалоўны промысел. Маецца ўніверсітэт[4]. Побач з горадам ёсць аэрапорт. У 50 кіламетрах на паўднёвы ўсход, на паўвостраве Осумі размешчаны касмічны цэнтр Кагосіма, адкуль 11 лютага 1970 года быў запушчаны першы японскі спадарожнік «Осумі».

1 лістапада 2004 года ў склад горада ўвайшлі пяць прыгарадаў, за кошт чаго агульная плошча Кагосімы вырасла амаль у два разы. Гэта былі населеныя пункты Ёсіда, Кіірэ, Карыяма, Мацумота, Сакурадзіма.

Гісторыя правіць

На працягу шматлікіх стагоддзяў Кагосіма служыла рэзідэнцыяй для самурайскага роду Сімадзу. У перыяд Эда горад уяўляў сабой буйны палітычны цэнтр і камерцыйны порт. Пасля прыходу еўрапейцаў тут моцна актывізавалася дзейнасць хрысціянскіх місіянераў, да таго часу пакуль улады не ўвялі забарону на іншаземную рэлігію ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. У 1863 годзе горад падвергся артылерыйскаму нападу з боку Каралеўскага флоту Вялікабрытаніі, які адказаў такім чынам на забойства англійскага гандляра Чарльза Ленакса Рычардсана (англ.).

Тут нарадзіўся Сайго Такаморы — адзін з найбольш уплывовых самураяў у японскай гісторыі. Кагосіма таксама з’яўляецца радзімай Хэйхаціра Тога — адмірала, які камандаваў Аб’яднаным флотам Японіі ў руска-японскай вайне 19041905 гадоў.

У 1914 годзе адбылося вывяржэнне вулкана Сакурадзіма, якое, аднак, не прывяло да якіх-небудзь сур’ёзных разбурэнняў.

Геаграфія правіць

Кагосіма знаходзіцца на беразе Кагосімскага заліва Усходне-Кітайскага мора. Плошча горада складае каля 547,07 км². Рэльеф Кагосімы, за выключэннем раёна Сакурадзіма, пагорысты. Вышыня ўзгоркаў і ўзвышшаў вагаецца ад 100 да 300 м над узроўнем моры. Па горадзе працякаюць рэкі сярэдняй і малой велічыні, якія ўпадаюць у Кагосімскі заліў: Інары, Кацукі, Каміна, Тагамі, Вакіта і Нагата. У наваколлі гэтых рэк ёсць невялікія раўніны. У цэнтральнай частцы ўзбярэжжа размешчана прамысловая зона з гарадскім портам. Насупраць яе знаходзіцца дзеючы вулкан Сакурадзіма вышынёй 1 117 м.

Клімат правіць

Клімат Кагосімы субтрапічны мусонны, з частымі асадкамі і тайфунамі. Сярэднегадавая тэмпература складае 18 ℃,а ўзровень ападкаў 2000—2700 мм. Кірунак вятроў паўночна-заходні, аднак улетку ён змяняецца на процілеглы.

Клімат Кагосімы
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 12,2 13,1 16,5 21,3 24,7 27,3 31,4 32,2 29,5 25,1 19,8 14,6 22,3
Сярэдняя тэмпература, °C 7,2 8,3 11,4 16,4 20,1 23,4 27,4 27,9 25,1 20,0 14,5 9,2 17,6
Сярэдні мінімум, °C 2,6 3,7 6,5 11,8 15,9 20,0 24,2 24,5 21,4 15,3 9,6 4,4 13,3
Норма ападкаў, мм 87,4 102,7 160,6 229,8 259 399,5 303,7 213,1 216,4 106,1 87,6 70,9 2 236,8
Крыніца: Ганконская абсерваторыя

Бяспека правіць

У горадзе размешчаны штаб Берагавой аховы Японіі Ён забяспечвае бяспеку межаў і тэрытарыяльных вод Японіі на поўдні прэфектур Кагосіма, Міядзакі і Кумамота[5].

Эканоміка правіць

 
Дзелавы цэнтр Кагосімы.

Кагосіма з’яўляецца горадам, дзе дамінуюць прадпрыемствы трацічнага сектара эканомікі, асабліва прадпрыемствы аптовага продажу і сферы паслуг. У горадзе шмат кампаній малога і сярэдняга бізнесу.

Сярод галін прамысловасці найбольш прыбытковай з’яўляецца харчовая прамысловасць, а менавіта вытворчасць мяса і тавараў з морапрадуктаў. Развітымі таксама з’яўляецца дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, тэкстыльная і хімічная прамысловасць. Большасць прамысловых прадпрыемстваў сканцэнтраваны ў прыбярэжнай зоне горада. У Кагосіме таксама развіты традыцыйныя рамёствы, такія як вытворчасць эпонжа, сацумскай керамікі, бамбукавых і алавяных вырабаў.

Важная роля ў эканоміцы Кагосімы належыць сельскай гаспадарцы, хоць колькасць занятых у ёй чалавек няўхільна памяншаецца. Жыхары гарадскіх ускраін вырошчваюць рыс, батат, гародніну, цукровы трыснёг, цытрусавыя, чай і тытунь.

Гарады-пабрацімы правіць

Кагосіма з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Галерэя правіць

Зноскі

  1. БЭ у 18 т. Т.18, кн.1. — С. 282.
  2. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  3. 鹿児島県毎月推計人口(平成24年4月1日現在) (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Кагасіма (1 красавіка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Кагасіма. Праверана 28 красавіка 2012.
  4. Кагосіма(недаступная спасылка) ў ВСЭ
  5. Афіцыйная старонка Берагавой аховы Японіі

Спасылкі правіць