Адкрыць галоўнае меню

Гродна Азот

прадпрымства нафтахімічнай галіны
(Пасля перасылкі з Гродна Хімвалакно)

ААТ «Гродна Азот» — адно з найбуйнешых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў Рэспуліцы Беларусь. Уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім»). Знаходзіцца па адрасе: Гродна, праспект Касманаўтаў, 100.

ААТ «Гродна Азот»
Тып ААТ
Заснаванне 1963
Ранейшыя назвы ГВА «Азот»
ГВРУП «ГПО Азот»
Заснавальнікі Савет Міністраў СССР
Размяшчэнне Flag of Belarus.svg Беларусь, Гродна
праспект Касманаўтаў, 100
Ключавыя фігуры Ігар Міхайлавіч Бабыр (генеральны дырэктар)
Галіна хімічная прамысловасць
Прадукцыя азот, аміяк, метанол, угнаенні, чысцячыя, мыючыя і ахоўныя сродкі
Уласны капітал 1 242 651,0 тыс. BYN (2017)
Доўг 636 689,0 тыс. BYN (2017)
Абарот 1 442 409,0 тыс. BYN (2017) [1]
Аперацыйны прыбытак 231 075,0 тыс. BYN (2017)
Чысты прыбытак 12 366,0 тыс. BYN (2017)
Колькасць супрацоўнікаў 7 562 чал. (2016)
Падраздзяленні філіял «Завод Хімвалакно»
Матчына кампанія канцэрн «Белнафтахім»
Аўдытар BDO
Сайт www.azot.by

Змест

ГісторыяПравіць

 
Гродна Азот

Прадпрыемства размешчана прыкладна ў 2 кіламетрах на ўсход ад мяжы гарадской забудовы. Створана ў 1963 годзе як азотна-тукавы завод. З 1963 года пачалася вытворчасць аміяку і карбаміду. Пасля ўводу ў строй вытворчасці капралактама ў 1970 годзе завод ператвораны ў хімічны камбінат. У 1971 годзе прысвоена імя Сяргея Прытыцкага, адначасова ўведзены ў дзеянне цех аміяка і другая чарга цеху карбаміду. У 1975 годзе ператвораны ў Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот», у 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Уключае 5 вытворчасцяў, 39 цахоў, 24 службы. Выпускае каля 50 відаў хімічнай прадукцыі, у тым ліку аміяк вадкі тэхнічны (976,8 тыс. тон у год), азотня угнаенні (карбамід — 785 тыс. тон у год, карбаміда-аміячная сумесь (КАС) — 720 тыс. тон у год, сульфат амонія — 319 тыс. тон у год), метанол тэнічны (80 тыс. тон у год), капролактам (111,2 тыс. тон у год), паліва біядызельнае (200 тыс. тон у год) і двухвокіс вугляроду вадкі (24 тыс. тон у год).

З’яўляцца горадавызначальным прадпрыемствам. На сваім рахунку мае палац культуры, санаторый-прафілакторый, турыстычную базу, бібліятэкі, паліклініку, спартыўна-стралковы клуб, піянерскі лагер, дзіцячыя садкі, газету «Гродзенскі хімік», жаночы хакейны клуб «Рытм Азот».


Зноскі

  1. Результаты финансово-хозяйственной деятельности (руск.) . Открытое акционерное общество «Гродно Азот». Праверана 5 лістапада 2018.

ЛітаратураПравіць

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — [12] л. ил., 438 с. — (Белорус. Сов. Энцикл.).

СпасылкіПравіць