Гірча кменалістая
Гірча́ кменалістая[3][4] (Selinum carvifolia) — від кветкавых травяністых раслін роду Гірча (Selinum) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Гірча кменалістая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Selinum carvifolia (L.) L., 1762 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая расліна вышынёй 30—100 см. Сцябло баразнаватае, з вузкімі крылатымі рэбрамі, простае або галінастае ў верхняй частцы. Ніжняе і прыкаранёвае лісце шматразова перыста-рассечанае, на доўгіх чарашках. Верхняе лісце больш дробнае, менш рассечанае і амаль сядзячае. Кветкі белыя або чырванаватыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік (пры высыханні распадаецца на дзве палавінкі).
Арэал і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Расце на ўзлесках, на лугах, берагах вадаёмаў, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені—жніўні, насенне выспявае ў верасні.
Ахоўны статус
правіцьГірча кменалістая — даволі рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі ўсходняй Фенаскандыі, у Расіі (Рэспубліка Карэлія, Рэспубліка Татарстан, Растоўская, Курганская, Цюменская вобласці), на Украіне (Луганская вобласць)[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ Гирча тминолистная — Selinum carvifolia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Гірча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 64. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Гирча тминолистная — Selinum carvifolia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Гирча тминолистная (Selinum carvifolia (L.) L.) // Праект «Архив природы России» Архівавана 17 чэрвеня 2018. (руск.)
- Selinum carvifolia в Красной книге Ростовской области // ИАС «ООПТ России» Архівавана 24 лістапада 2019. (руск.)
- Apiaceae Selinum carvifolia (L.) L. // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH