Георгій Рафаілавіч Маляўскі

акцёр тэатра і кіно
(Пасля перасылкі з Г. Маляўскі)

Георгій Рафаілавіч Маля́ўскі (16 кастрычніка 1946(1946-10-16), Мінск31 жніўня 2024(2024-08-31)) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1990).

Георгій Рафаілавіч Маляўскі
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1946(1946-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 2024(2024-08-31) (77 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1970 годзе акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі РСФСР В. П. Рэдліх)[1]. Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. З 1971 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы[2].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Георгій Маляўскі разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[3].

Памёр 31 жніўня 2024 года[4].

Творчасць

правіць

Характарны акцёр. Карыстаючыся вострым сцэнічным малюнкам, захоўвае рысы рэальнага праўдападабенства вобразаў, нават створаных у гратэскава-камедыйным плане. Сярод роляў: паштмайстар Шлекін («Рэвізор» М. Гогаля), Антоніо («Бура[ru]» У. Шэкспіра), Ферчайлд («Што той салдат, што гэты[ru]» Б. Брэхта), Клеонт («Тарцюф[ru]» Мальера), Бургамістр («Дракон[ru]» Я. Шварца), цесць Худзякова («Характары» паводле В. Шукшына), Ксяндзоў («Апошні шанц» В. Быкава), Малюцін («Апошні журавель» А. Дударава, А. Жука), Старо («Пакуль не сцямнела» У. Дазорцава), іван («Там і тут» Д. Кавачэвіча), Папскі нунцый («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх, М. Чарота), доктар Магнуш («Гаральд і Мод» К. Хігінса[ru] і Ж. К. Кар’ера[ru])[2], Радзівіл Чорны («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Падкаморы («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Архімандрыт («Дзве душы» М. Гарэцкага), Канстанцін Сяргеевіч («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна), Морыс Ходжэр («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф[en])[1].

З найбольш значных роляў: А. А. («Эмігранты[pl]» С. Мрожака), Ян Дабровіч («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча)[2].

Зноскі

  1. а б Георгій Маляўскі на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
  2. а б в В. А. Грыбайла. Маляўскі Георгій Рафаілавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
  3. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
  4. Умер актер Георгий Малявский (руск.). Зеркало (31 жніўня 2024). Праверана 16 лістапада 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць