Даніел Алвіс

бразільскі футбаліст

Даніел Алвіс да Сілва[5] або Даніэл Алвес (парт.: Daniel Alves da Silva; нар. 6 мая 1983, Жуазейру, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Дані Алвіс
07 07 2019 Final da Copa América 2019 (48226649586) (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніел Алвіс да Сілва
Мянушка Тарантул, Кажан
Нарадзіўся 6 мая 1983(1983-05-06)[1][2][3] (39 гадоў)
Грамадзянства Flag of Brazil.svg Бразілія
Flag of Spain.svg Іспанія
Рост 172 см[4]
Вага 70 кг[4]
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Бразілія Жуазейру
1998—2001 Бразілія Баія
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Бразілія Баія 25 (2)
2002—2008 Іспанія Севілья 175 (11)
2008—2016 Іспанія Барселона 247 (14)
2016—2017 Італія Ювентус 19 (2)
2017—2019 Францыя Пары Сен-Жэрмен 48 (2)
2019—2021 Бразілія Сан-Паўлу 76 (8)
2022 Іспанія Барселона 14 (1)
2022—2023 Мексіка УНАМ Пумас 13 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Бразілія Бразілія (да 20) 17 (0)
2021 Бразілія Бразілія (алімп.) 7 (0)
2006— Бразілія Бразілія 126 (8)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата ПАР 2009
Золата Бразілія 2013
Кубкі Амерыкі
Золата Венесуэла 2007
Золата Бразілія 2019
Алімпійскія гульні
Золата Токіа 2020 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

«Баія»Правіць

Даніел Алвіс пачаў сваю кар’еру ў бразільскім клубе «Баія» і неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Еўропы. Пасля выступлення за моладзевую зборную Бразіліі ў 2002 годзе Алвіса на шэсць месяцаў арандавала іспанская «Севілья».

«Севілья»Правіць

У 2003 годзе Алвіс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце свету, на турніры Даніэл добра праявіў сябе, яго зборная стала пераможцам турніру, а Алвіс увайшоў у тройку найлепшых ігракоў турніру. Пасля гэтага «Севілья» выкупіла трансфер Алвіса. У снежні 2006 года Алвіс падпісаў новы кантракт з «Севільяй» да 2012 года.

«Барселона»Правіць

7 чэрвеня 2008 года перайшоў у «Барселону», быўшы набытым, каб замяніць Джанлуку Дзамброту, які перайшоў у «Мілан». Арыентаваная сума трансферу склала ад 29 да 32 млн еўра, кантракт разлічаны на 5 гадоў[6]. Нягледзячы на жаданне пакінуць клуб, на прэс-канферэнцыі Даніэл не здолеў стрымаць слёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Севілью» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.

Перад сезонам 2009/10 абраў нумар 2, які дастаўся яму пасля таго, як Марцін Касерэс перайшоў у «Ювентус» на правах арэнды. У складзе «Барселоны» шэсць разоў стаў чэмпіёнам Іспаніі, тры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў. У маі 2016 года, выйграўшы чарговае чэмпіёнства, стаў самым тытулаваным бразільскім іграком, абыйшоўшы па гэтым паказчыку Пеле[7].

«Ювентус»Правіць

У маі 2016 года Алвіс вырашыў пакінуць «Барселону», цікавасць да абаронцы стаў праяўляць «Ювентус». 27 чэрвеня 2016 года, па заканчэнні Кубка Амерыкі, у якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турынскім клубам[8]. Разам з «Ювентусам» дайшоў да фінала Лігі чэмпіёнаў 2016/17. У чэрвені 2017 года па ўзаемнай згодзе скасаваў кантракт з турынцамі.

«Пары Сен-Жэрмен»Правіць

Пасля зыходу з «Ювентуса» цікавасць да Алвіса праяўляў «Манчэстэр Сіці», аднак абаронца ў ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»[9]. Дэбютаваў за новы клуб 29 ліпеня 2017 года ў матчы за Суперкубак Францыі супраць «Манака», у гэтай сустрэчы адзначыўся голам і галявой перадачай, што дазволіла парыжанам перамагчы з лікам 2:1 і ў пяты раз запар заваяваць трафей.

У чэрвені 2019 года пакінуў парыжскі клуб[10].

«Сан-Паўлу»Правіць

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы кантракт з «Сан-Паўлу» да канца 2022 года[11]. У «Сан-Паўлу» стаў гуляць на пазіцыі паўабаронцы, гуляў пад нумарам 10. У верасні 2021 года датэрмінова пакінуў клуб[12].

Вяртанне ў «Барселону»Правіць

У лістападзе 2021 года падпісаў кантракт з «Барселонай» да канца сезона 2021/22[13], пры гэтым за новы клуб абаронца змог гуляць толькі са студзеня 2022 года. У чэрвені 2022 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні кантракта[14].

«Пумас»Правіць

У ліпені 2022 года стаў іграком мексіканскага клуба «УНАМ Пумас»[15]. У студзені 2023 года «УНАМ Пумас» разарваў кантракт з Алвісам пасля таго, як ён быў затрыманы ў Барселоне па абвінавачванні ў сексуальным гвалце[16].

Міжнародная кар’ераПравіць

За асноўную зборную Алвіс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадора, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувейта.

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

  «Севілья»:

  «Барселона»:

  «Ювентус»:

  «Пары Сен-Жэрмен»:

  Сан-Паўлу:

МіжнародныяПравіць

  Бразілія:

Зноскі

  1. Dani Alves // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DANIEL ALVES daniel alves da silva // Argentine Soccer Database
  3. Daniel Alves Da Silva // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. а б https://www.psg.fr/equipes/equipe-premiere/effectif/dani-alves
  5. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  6. Алвес сменит «Севилью» на «Барселону»(недаступная спасылка). Чемпионат.ру.
  7. Даниэл Алвес завоевал 30-й трофей, обошел Пеле и стал самым титулованным бразильским игроком. by.tribuna.com.
  8. Алвес подписал 3-летний контракт с «Ювентусом». by.tribuna.com.
  9. «ПСЖ» объявил о переходе Дани Алвеса. by.tribuna.com.
  10. Дани Алвес покинул «ПСЖ». by.tribuna.com.
  11. Дани Алвес подписал контракт с «Сан-Паулу» на 3,5 года. by.tribuna.com.
  12. Дани Алвес покинул "Сан-Паулу". football.by.
  13. Дани Алвес подписал контракт с "Барселоной". football.by.
  14. Футбол. "Они пытались уволить меня, но не смогли". Дани Алвес объявил об уходе из "Барселоны". pressball.by.
  15. Футбол. Дани Алвес стал игроком "Пумаса". pressball.by.
  16. "Пумас" расторг контракт с Дани Алвесом (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.

СпасылкіПравіць