Даніел Алвіс да Сілва[3] або Даніэл Алвес (парт.: Daniel Alves da Silva; нар. 6 мая 1983, Жуазейру, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Сан-Паўлу» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Дані Алвіс
07 07 2019 Final da Copa América 2019 (48226649586) (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніел Алвіс да Сілва
Мянушка Тарантул, Кажан
Нарадзіўся 6 мая 1983(1983-05-06)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Brazil.svg Бразілія
Flag of Spain.svg Іспанія
Рост 172 см[2]
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Сан-Паўлу
Нумар 10
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Бразілія Жуазейру
Бразілія Баія
Клубная кар’ера*
2001 — 2002 Бразілія Баія 25 (2)
2002 — 2008 Іспанія Севілья 175 (11)
2008 — 2016 Іспанія Барселона 247 (14)
2016 — 2017 Італія Ювентус 19 (2)
2017 — 2019 Францыя Пары Сен-Жэрмен 48 (2)
2019 — Бразілія Сан-Паўлу
Нацыянальная зборная**
2002 — 2003 Бразілія Бразілія (да 20) 7 (0)
2006 — Бразілія Бразілія 113 (8)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата ПАР 2009
Золата Бразілія 2013
Кубкі Амерыкі
Золата Венесуэла 2007
Золата Бразілія 2019

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2019.

Клубная кар’ераПравіць

«Баія»Правіць

Даніел Алвіс пачаў сваю кар’еру ў бразільскім клубе «Баія» і неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Еўропы. Пасля выступлення за моладзевую зборную Бразіліі ў 2002 годзе Алвеша на шэсць месяцаў арандавала іспанская «Севілья».

«Севілья»Правіць

У 2003 годзе Алвіс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце свету, на турніры Даніэл добра праявіў сябе, яго зборная стала пераможцам турніру, а Алвес увайшоў у тройку найлепшых ігракоў турніру. Пасля гэтага «Севілья» выкупіла трансфер Алвіса. У снежні 2006 года Алвес падпісаў новы кантракт з «Севільяй» да 2012 года.

«Барселона»Правіць

7 чэрвеня 2008 года перайшоў у «Барселону», быўшы набытым, каб замяніць Джанлуку Дзамброту, які перайшоў у «Мілан». Арыентаваная сума трансферу склала ад 29 да 32 млн еўра, кантракт разлічаны на 5 гадоў[4]. Нягледзячы на жаданне пакінуць клуб, на прэс-канферэнцыі Даніэл не здолеў стрымаць слёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Севілью» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.

Перад сезонам 2009/10 абраў нумар 2, які дастаўся яму пасля таго, як Марцін Касерэс перайшоў у «Ювентус» на правах арэнды. У складзе «Барселоны» шэсць разоў стаў чэмпіёнам Іспаніі, тры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў. У маі 2016 года, выйграўшы чарговае чэмпіёнства, стаў самым тытулаваным бразільскім іграком, абыйшоўшы па гэтым паказчыку Пеле[5].

«Ювентус»Правіць

У маі 2016 года Алвіс вырашыў пакінуць «Барселону», цікавасць да абаронцы стаў праяўляць «Ювентус». 27 чэрвеня 2016 года, па заканчэнні Кубка Амерыкі, у якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турынскім клубам[6]. Разам з «Ювентусам» дайшоў да фінала Лігі чэмпіёнаў 2016/17. У чэрвені 2017 года па ўзаемнай згодзе скасаваў кантракт з турынцамі.

«Пары Сен-Жэрмен»Правіць

Пасля зыходу з «Ювентуса» цікавасць да Алвіса праяўляў «Манчэстэр Сіці», аднак абаронца ў ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»[7]. Дэбютаваў за новы клуб 29 ліпеня 2017 года ў матчы за Суперкубак Францыі супраць «Манака», у гэтай сустрэчы адзначыўся голам і галявой перадачай, што дазволіла парыжанам перамагчы з лікам 2:1 і ў пяты раз запар заваяваць трафей.

У чэрвені 2019 года пакінуў парыжскі клуб[8].

«Сан-Паўлу»Правіць

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы кантракт з «Сан-Паўлу» да канца 2022 года[9].

Міжнародная кар’ераПравіць

За асноўную зборную Алвес дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадора, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувейта.

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

  «Севілья»:

  «Барселона»:

  «Ювентус»:

  «Пары Сен-Жэрмен»:

МіжнародныяПравіць

  Бразілія:

Зноскі

СпасылкіПравіць