Адкрыць галоўнае меню

Джорджа Стрэлер (італ.: Giorgio Strehler, 14 жніўня 1921, Баркола, пад Трыестам - 25 снежня 1997, Лугана) — італьянскі тэатральны рэжысёр, найбуйнейшая постаць нацыянальнага і еўрапейскага тэатра другой паловы ХХ ст.

Джорджа Стрэлер
Giorgio Strehler 68 (cropped).jpg
Дата нараджэння: 14 жніўня 1921(1921-08-14)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 снежня 1997(1997-12-25)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесія: тэатральны рэжысёр, палітык, дырэктар тэатра, акцёр
Тэатр:
Узнагароды:
IMDb: nm0834150
Commons-logo.svg Джорджа Стрэлер на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Бацька - аўстрыец, маці - віяланчэлістка, славенка, перасялілася ў Францыю. У сям'і размаўлялі па-італьянску. У трохгадовым узросце страціў бацьку, якога яму замяніў дзед, музыкант і музычны антрэпрэнёр. У сямігадовым узросце страціў і дзеда. Выхоўваўся маці і бабуляй у Мілане.

Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Швейцарыі, паставіў у Жэневе «Забойства ў саборы» Т.С.Эліята, «Калігула» Камю, «Наш гарадок» Уайлдара. У 1947 годзе разам з Паала Грасі заснаваў «Пікала-тэатр» ў Мілане, які адкрыўся пастаноўкай драмы М.Горкага «На дне». Праз некалькі дзён заснавальнікі прадставілі камедыю Гальдоні «Слуга двух гаспадароў». У тым жа годзе Стрэлер паставіў у тэатры «Ла Скала» оперу Вердзі «Травіята».

Памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Мілане пры вялізнай колькасці народа.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Giorgio Strehler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

СпасылкіПравіць