Бядрынец каменяломнікавы[1], Бядрынец каменяломкавы[2], Бядрынец разразны[3] (Pimpinella saxifraga) — травяністая расліна сямейства парасонавых.
Бядрынец каменяломкавы, дзягель, едранец, едрынец[4], броніц, берджанец, варанец, дзянгель, ядрынец[5][6], бядрынец-каменяломка, пастарнак палявы, пятрушка палявая[7][8][9], бедрынец, перац палявы[1].
Вышыня 15-60 см, сцябло прамое. Расце ў хваёвых лясах, на сухіх лугах, узлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні дробнымі белымі, радзей ружаватымі кветкамі. Блізкі сваяк анісу (а таксама каляндры, кропу, кмену).
У межах віду вылучаюць некалькі падвідаў[10]:
- Pimpinella saxifraga subsp. saxifraga
- Pimpinella saxifraga subsp. nigra (P.Mill.) Gaudin — падвід характарызуецца шаравата-апушаным сцяблом; у прыкаранёвага лісця лісточкі буйныя, зваротна-яйкападобныя. Корань на зломе сінее[11].
Від Бядрынец каменяломнікавы ўваходзіць у род Бядрынец (Pimpinella) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).
Як прыправа (цяпер фактычна забытая ў Беларусі) ужываецца пераважна маладое лісце з далікатным пахам і памяркоўна пякучым, даўкім смакам, што нагадвае агуркі, выключна ў свежым выглядзе — прыпраўляюць салаты, супы з гародніны, соўсы, вараную гародніну і рыбу; выкарыстоўваюць таксама ў якасці сурагату гарбаты. Лісце і плады ўжываюцца для араматызацыі вінаў, а карэнне — у вытворчасці горкіх лікёраў. У XIX стагоддзі ў Беларусі бядрынец, папярэдне вымачаны ў вадзе, дадаваўся ў тытунь-самасад дзеля паляпшэння смаку.
Зноскі
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Pimpinella dissecta Retz.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897.
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, СПб., 1878.
- ↑ Рытов М. В. (руск.) (бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Носович И. И. Словарь белорусского наречия. СПб., 1870.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могилев.
- ↑ Паводле сайта EOL (гл. картку расліны).
- ↑ Энциклопедический словарь лекарственных, эфирномасличных и ядовитых растений / Сост. Г. С. Оголевец. — М.: Сельхозгиз, 1951. — С. 34. — 584 с.
- Белы А. Бядрынец // Праект «Наша ежа»