Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2010

Дзіцячы Конкурс песні Еўрабачанне 2010 — восьмы дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне. Яго фінал адбыўся 20 лістапада 2010 года у сталіцы Беларусі — Мінску, на пляцоўцы Мінск-Арэны. Пераможцай конкурса стаў прадстаўнік Арменіі — Уладзімір Арзуманян с песняй «Мама».

Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2010
Дата
Фінал 20 лістапада 2010
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Беларусі Мінск-Арэна, Мінск, Беларусь
Вядучы(я) Дзяніс Кур’ян і Лейла Ісмаілава
Тэлеканал гаспадароў Першы Нацыянальны
Удзельнікі
Колькасць краін 14
Дэбют Сцяг Малдовы Малдова
Вяртанне Сцяг Літвы Літва
Сцяг Латвіі Латвія
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Кіпра Кіпр
Сцяг Румыніі Румынія
Карта

     Краіны, якія ўдзельнічалі      Краіны, якія ўдзельнічалі раней

Галасаванне
Сістэма галасавання Тэлегледачы/журы: 50/50
Пераможная песня Сцяг Арменіі Арменія «Мама» (Арменія)
Конкурс песні Еўрабачанне
2009 2011

Месца правядзення Правіць

У лютым 2009 года ў Кіеве адбылося паседжанне прадстаўнікоў Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС), на якім былі абраны тры краіны, якія могуць прыняць у сябе Дзіцячы Конкурс песні Еўрабачанне ў 2010. Гэтымі краінамі сталі Расія, Мальта і Беларусь. 5 чэрвеня 2009 ў выніку галасавання пераможцай стала сталіца Беларусі — Мінск. Было вырашана, што фінал конкурса пройдзе 20 лістапада на пляцоўцы Мінск-Арэны. Арганізатарам Конкурса стала Белтэлерадыёкампанія, якая зэяўляецца адзіным удзельнікам ЕВС ад Беларусі. На прыканцы кастрычніка 2010 на «Мінск-Арэне» пачалася зборка сцэны па праекце шведскага дызайнера Улафа Мартэнсана. Зборка скончылася 15 лістапада.

Фармат Правіць

28 ліпеня ЕВС падцвердзіў спіс краін, якія будуць удзельнічаць ў «Дзіцячым Еўрабачанні 2010». У ім 14 краін. Дэбютыравала Малдова, таксама вярнуліся Літва і Латвія. У Швецыі замест TV4 за конкурс пачаў адказваць тэлеканал SVT. 6 верасня быў аб’яўлены кастынг на месца вядучых «Дзіцячага Еўрабачання 2010». Імі сталі Дзяніс Кур’ян — адзін з найблольш папулярных тэлевядучых ў Беларусі і студэнтка факультэта журналістыкі БДУ Лейла Ісмаілава. 14 кастрычніка ў Мінску адбыўся сход прадстаўнікоў тэлекампаніі — удзельнікаў конкурса на якім разглядадіся апошнія арганізацыйныя маенты і была праведзена жэрэб’ўёка. 15 кастрычніка былі аб’яўлены выніковыя рэзультаты жэрэб’ёўкі. 24 кастрычніка Белтэлерадыёкампанія прэзентавала песню UNICEF «A Day Without War», якая была выканана Дзмітрыем Калдуном падчас 15-хвіліннага галасавання. 15 лістапада прайшло афіцыйнае адкрыцце восьмага Дзіцыячага Конкурса песні «Еўрабачанне 2010». Цэрэмонія адбылася ў Палацы Рэспублікі. 18 лістапада адбылася першая вылікая прэс-канферэнцыя. 20 лістпада адбыўся фінал восьмага Дзіцыячага Конкурса песні «Еўрабачанне 2010».

Удзельнікі Правіць

№ п/п Краіна Выканаўца Песня Балы Месца
01   Літва Бартас Oki Doki 67 6
02   Малдова Штэфан Рашкаван Ali Baba 54 8
03   Нідэрланды Ана і Сена My Family 52 9
04   Сербія Соня Шкоріч Carobna Noch 113 3
05   Украіна Юлія Гурская Miy Litak 4 25
06   Швецыя Джазефін Рідел Allt Jag Vill Ha 48 11
07   Расія Саша Лазін і Ліза Дрозд Boy & Girl 119 2
08   Латвія Шарлота Лэнмане Viva La Dance 51 10
09   Бельгія Джыл і Лорэн Get Up! 61 7
10   Арменія Уладзімір Арзуманян Мама 120 1
11   Мальта Ніколь Knock! Knock!… Boom! Boom! 35 13
12   Беларусь Данііл Казлоў Muzyki Svet 85 5
13   Грузія Марыям Mari-Dari 109 4
14   Рэспубліка Македонія Аня Вецерава Magicna Pesnja (Eooo Eooo) 38 12

Фотагалерэя Правіць

Зноскі

Спасылкі Правіць