Дрычынскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Дры́чынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дрычын.

Дрычынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дрычын
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 460
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. У 1968 годзе скасаваны пасёлак Хацешава[1]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дукорскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты: аграгарадок Дрычын, вёскі Белае, Вішнёўка, Вясёлае, Горкі, Граддзё, Груд, Калінаўка, Капейнае, Каробавічы, Красны Яр, Малінаўка, Маргі, Нізоўка, Ніўкі, Новы Кут, Паддуб’е, Пенякі, Салаўі, Сетча, Станіславова, Шыманаў Кут і Янкава.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1460 чалавек[3], з іх 89,8 % — беларусы, 8,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка, 15 і 23 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.