Сетча
Се́тча[1] (трансліт.: Sietča, руск.: Сетча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Вёска
Сетча
| ||||||||||||||||
Геаграфія Правіць
Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад горада Мар’іна Горка, 3 км ад чыгуначнай Новае Сяло на лініі Мінск—Ачіповічы.
Гісторыя Правіць
У складзе Расійскай імперыі Правіць
У 19 — пачатку 20 ст. вёска Цітвянскай воласці Ігуменскага павета.
Паводле перапісу 1897 г. дзейнічалі прыпісная царква і хлебазапасны магазін.
Вясной 1907 г. адбылося сялянскае хваляванне. Арганізатарам выступлення быў Ілья Кудзелька. 2 траўня ў маёнтак прыбыў атрад коннай паліцыі. Адбылася сутычка паміж сялянамі і паліцэйскімі, якія прымянілі агнястрэдьную зброю, паранілі (аднаго з іх смяротна) 6 удзельнікаў хвалявання. Некалькі чалавек было арыштавана. У хваляваннях удзельнічала 500 сялян.
У 1910 г. адкрыта народнае вучылішча.
Найноўшы час Правіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой на 1922 г. было каля 100 вучня, працавала 2 настаўніка.
На 1933 г. быў створаны калгас «Сетча», працавала кузня.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].
Насельніцтва Правіць

Культура і грамадства Правіць
1 студзеня 1958 годзе была адчынена Сятчанская сельская бібліятэка. Галоўнае ў рабоце бібліятэкі — падтрымка сувязі з насельніцтвам, органамі ўлады, удзел у жыцці рэгіёна. Вядзецца работа па прававому выхаванню, распаўсюджванню ведаў па здароваму ладу жыцця, духоўнай культуры, патрыятычнаму, экалагічнаму выхаванню. Штогод (на 2013 г.) паслугамі бібліятэкі карыстаюцца 200 чытачоў, колькасць наведванняў — 650. Прыхільнікам чытання выдаецца 2,5 тыс. экз. дакументаў. Фонд бібліятэкі налічвае 5,1 тыс. экз. выданняў. Сярод праводзімых мерапрыемстваў — гадзіны карысных парад, краязнаўчых ведаў, экалагічных, літаратурныя, гістарычныя гадзіны, гадзіны памяці, гадзіны міласэрнасці.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Се́чча
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура Правіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сетча