Жуан III
Жуан (Іаан) III (парт.: João III; 7 чэрвеня 1502, палац Alcáçova, замак Святога Георгія, Лісабон, Партугалія — 11 чэрвеня 1557, палац Рыбейра, Лісабон, Партугалія) — кароль Партугаліі і Альгарвы (1521—1557), пляменнік Жуана II, сын Мануэла I Вялікага.
Жуан III Набожны João III «o Piedoso» | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 13 снежня 1521 | ||
Папярэднік | Мануэл I Вялікі | |
Пераемнік | Себасцьян I | |
Дзейнасць | палітык | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 7 чэрвеня 1502 | |
Смерць | 11 чэрвеня 1557 (55 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Авіская дынастыя | |
Бацька | Мануэл I | |
Маці | Марыя Арагонская | |
Жонка | Кацярына Аўстрыйская | |
Дзеці | Афонсу[d], Марыя Партугальская, Жуан Мануэл, Мануэль[d], Філіп[d], Дзініш Партугальскі[d], Антоніа Партугальскі[d] і Дуартэ Партугальскі[d] | |
Аўтограф | ![]() | |
Узнагароды | ||
КіраваннеПравіць
Пры ім была заснавана бразільская калонія, партугальцы авалодалі Малукскімі астравамі, адноўлены ўніверсітэт у Каімбры, прыняты езуіты і ўведзена інквізіцыя. Па сваіх маштабах праследаванне ератыкоў у Партугаліі перасягнула нават тое, што вытваралася ў іншых частках Пірэнейскага паўвострава. Езуіты набылі велізарны ўплыў у краіне. Кароль, каралева і інфанты слухаліся іх намоў. Езуіты пракраліся ва ўсе слаі грамадства, авалодалі ўніверсітэтамі і сталі панаваць над грамадскім жыццём Партугаліі.
Сям’яПравіць
З 1525 года жанаты на дачцы караля Кастыліі Філіпа I Кацярыне Аўстрыйскай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
- Афонсу (1526)
- Марыя (1527—1545) — жонка караля Іспаніі Філіпа II
- Ізабела (1529)
- Беатрыса (1530)
- Мануэль (1531—1537)
- Філіп (1533—1539)
- Дыніш (1535—1537)
- Жуан Мануэль (1537—1554) — муж Хуаны Аўстрыйскай
- Антоніа (1539—1540)
Усе шэсць сыноў Жуана III памерлі раней за свайго бацьку, таму карону ўспадкаваў яго ўнук Себасцьян, сын прынца Жуана. Жуан III быў прыхільнікам Карла V.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118974173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118974173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Для паляпшэння артыкула пажадана:
|
Папярэднік: Мануэл I |
Кароль Партугаліі 1521—1557 |
Пераемнік: Себасцьян I |