Жэжліна
Жэ́жліна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула (працякае праз возера), за 7 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёсак Вялікае Жэжліна і Малое Жэжліна.
Жэжліна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140,3 м |
Даўжыня | 1,07 км |
Шырыня | 0,56 км |
Плошча | 0,36 км² |
Аб’ём | 0,0014 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,6 км |
Найбольшая глыбіня | 9,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1366 км² |
Упадаюць | Ула |
Выцякаюць | Ула |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,07 км, найбольшая шырыня 0,56 км, даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Найбольшая глыбіня 9,8 м. Аб’ём вады ў возеры 1,4 млн м³. Плошча вадазбору 1366 км².
Вышыня схілаў катлавіны возера дасягае 10—15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, у асобных месцах забалочаныя. Дно возера выслана глеем, мелкаводдзе пясчанае. Ва ўсходняй частцы востраў плошчай 0,7 га. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй да 100 м і распаўсюджваецца да глыбіні 2,9 м. Возера праточнае
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, карась, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя рыбы.
На поўнач ад возера пралягае аўтамабільная дарога Н2808.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 г. (руск.)