Заразі́ха[3], Ваўчок (Orobanche) — род шматгадовых і аднагадовых раслін-паразітаў з сямейства заразіхавыя (Orobanchaceae).

Заразіха
04-12 Silifke 08 Orobanche ramosa plant.jpg
Заразіха галінастая (Orobanche ramosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orobanche L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34277
NCBI  36747
EOL  41099
GRIN  g:8582
IPNI  31027-1

АпісаннеПравіць

Адна-, двух- і шматгадовыя бесхларафільныя травяністыя расліны. Сцёблы тоўстыя, мясістыя, простыя або галінастыя, каля асновы звычайна клубне- ці булавападобна патоўшчаныя, з прысоскамі (гаўсторыямі) — відазмененымі каранямі, якімі заразіха прысмоктваецца да каранёў раслін, на якіх яна паразітуе. Лісце чаргаванае або супраціўнае, лускападобнае. Кветкі з трубчастым, двухгубым вяночкам рознага колеру, сабраны ў коласа- ці гронкаладобныя суквецці. Плод — 2—3-створкавая шматнасенная каробачка.

РаспаўсюджаннеПравіць

Налічваецца больш за 150 відаў ва ўмераных і субтрапічных раёнах[4] Паўночнага паўшар’я; на Беларусі пераважна ў паўднёвых раёнах трапляюцца: заразіха галінастая (Orobanche ramosa), белая (Orobanche alba), эльзаская (Orobanche alsatica), гваздзіковая (Orobanche caryophyllacea), блакітнаватая (Orobanche coerulescens), парэзнікавая (Seseli libanotis), кумская, або сланечнікавая (Orobanche cumana), высокая (Orobanche elatior), бледнакветкавая (Orobanche pallidiflora).

Выкарыстанне чалавекамПравіць

Лекавыя і харчовыя расліны, некаторыя віды (напр., заразіха галінастая) — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Архангельская З. М. Заразиха // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць