Зыгмунт Мінейка
Зыгмунт (Сігізмунд) Станіслававіч Мінейка, або Мінейка-Газдава (польск.: Zygmunt Mineyko; 1840, в. Балванішкі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Зялёны Бор Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 27 снежня 1925, Грэцыя; Псеўданімы: Баравы) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце.
Зыгмунт Мінейка | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | салдат, інжынер, класічны археолаг, журналіст, палітык |
Дата нараджэння | 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | снежань 1925 ці 27 снежня 1925[4] |
Месца смерці | |
Дзеці | Соф’я Мінейка[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
У 1863 у атрадах М. Лягневіча. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета, камандзір атрада. 3(15) чэрвеня 1863 г. атрад быў разбіты пад Расолішкамі, Мінейка палонены і прыгавораны да пакарання смерцю. Толькі праз хабар удалося змяніць прысуд на 12 гадоў катаргі ў Сібіры.
Адзін з кіраўнікоў арганізацыі ссыльных. У 1865 годзе З. Мінейка збег з катаргі, затым выехаў за мяжу. Скончыў акадэмію генштаба ў Парыжы (1868). З 1891 года — у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт, быў папулярызатарам Алімпійскіх гульняў 1896 года ў Афінах. Ганаровы грамадзянін Грэцыі. Аўтар успамінаў.
Ажаніўся з грэчанкай Празерпінай Манарыс, іх дачка Зоф’я — жонка Георгіяса Папандрэу-старэйшага (1888—1968), вядомага палітыка, прэм’ер-міністра ўрада Грэцыі ў эміграцыі (1944—1945), а таксама ў 1963—1965 г.
ТворыПравіць
- Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848—1868. — Warszawa, 1971.
Зноскі
- ↑ Swartz A. Zygmunt Mineyko — 2007.
- ↑ Zygmunt Mineyko // opac.vatlib.it
- ↑ Zygmunt Mineyko // NUKAT — 2002.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 10 снежня 2019.
ЛітаратураПравіць
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Клейн Б. Фамильный портрет // Клейн Б. Время выбора. — Мн., 1987;
- Орлов В. Почетный гражданин Эллады // Дело (Восток + Запад). 1995, № 5;
- PSB;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.