Канарэечнік

род раслін

Канарэ́ечнік (Phalaris) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Канарэечнік

Phalaris aquatica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phalaris L., Sp. Pl. 1: 54 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41334
NCBI  15740
EOL  108108
IPNI  18717-1

Налічваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і (акрамя Аляскі і Канады). На тэрыторыі Беларусі як заносныя, інтрадукаваныя і здзічэлыя трапляюцца канарэечнік канарскі і канарэечнік малы (каля дарог, жылля і інш).

Аднагадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі прамастойнымі ці каленчата-ўзыходнымі сцёбламі (саломінамі) вышынёю да 120 см. Лісце лінейнае або лінейна-ланцэтнае з гладкімі ці шурпатымі пазухамі. Кветкі (па 3) у яйцападобных каласках, сабраных у густое мяцёлчатае суквецце. Плод — зярняўка.

Кармавая (канарэечнае семя), харчовыя, тэхнічныя, алейная, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць