Канстанцін Міхайлавіч Ельскі

вучоны-біёлаг, географ, геолаг, падарожнік
(Пасля перасылкі з Канстанцін Ельскі)

Канстанцін Міхайлавіч Ельскі (польск.: Konstanty Jelski; 17 лютага 1837, в. Ляды, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць26 лістапада 1896) — вучоны-біёлаг, географ, геолаг і падарожнік.

Канстанцін Міхайлавіч Ельскі
Дата нараджэння 17 лютага 1837(1837-02-17)[1] ці 1 сакавіка 1837(1837-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1896(1896-11-26)[1] (59 гадоў) ці 8 снежня 1896(1896-12-08) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Міхал Ельскі[d]
Маці Клацільда з Манюшкаў[d]
Род дзейнасці заолаг, арнітолаг, батанік, энтамолаг, куратар, калекцыянер жывёл
Навуковая сфера заалогія, геалогія і геаграфія
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Ельскіх. Нарадзіўся ў в. Ляды ў сям'і Міхала Францішкавіча Ельскага і Клацільды, якая даводзілася цёткай Станіславу Манюшку.

 
Канстанцін Ельскі. 1874

У 1853 годзе скончыў Мінскую гімназію. У 18531856 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, затым перавёўся на матэматыка-натуральны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1860 годзе. Два гады наведваў педагагічныя курсы.

У 1862 годзе атрымаў ступень магістра[2]. Адзін з першых у Расіі прыхільнікаў эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—1864 гадоў на Украіне. У 1863 годзе нелегальна перайшоў у Румынію; затым апынуўся ў Канстанцінопалі. У Турцыі ён некаторы час займаўся геалагічнай практыкай, але ў 1865 годзе прыехаў у Парыж, дзе стаў працаваць у Прыродазнаўчым інстытуце. Неўзабаве ён атрымаў прапанову паехаць у калонію Французская Гвіяна ў Паўднёвай Амерыцы, каб рыхтаваць і дасылаць у Парыж для музеяў калекцыі насякомых, пудзілы і шкуры звяроў і птушак.

З 1865 года ва Французскай Гвіяне. У Гвіяне Ельскі вывучаў фаўну краіны, збіраў і апісваў расліны, насякомых, птушак. Прэпараваныя пудзілы адпраўляліся ў музеі Еўропы. Адных толькі павукоў Ельскі даслаў каля 300 экзэмпляраў. Прабыўшы ў Гвіяне больш за чатыры гадоў, Ельскі ў 1869 годзе перабраўся ў Перу, дзе працаваў каля дзесяці гадоў. Ён вывучаў фаўну наваколляў Лімы, перайшоў Кардыльеры і прайшоў у даліну Чанчамая і ў раён возера Хунін. Разам з Янам Штольцманам Ельскі ў 1875—1878 гадах даследаваў паўночныя раёны Перу на мяжы з Эквадорам, а затым даліну ў вярхоўях ракі Мараньён. Удзельнічаў у стварэнні (1875) і дзейнасці (да 1879 захавальнік) прыродазнаўчага музея ў Ліме.

З 1878 года Ельскі жыў у Варшаве; пасля жаніцьбы на Гэленай Карсаковай, пераехаў у Кракаў, дзе з 1880 года працаваў захавальнікам прыродазнаўчых калекцый Кракаўскай акадэміі навук і прафесарам заалогіі на Вышэйшых жаночых курсах прыродазнаўства ў Прамысловым музеі імя Баранецкага.

Як заолаг і геолаг працаваў у Турцыі, Германіі, Францыі. У 1886 годзе К. М. Ельскі ўдзельнічаў у геалагічнай экспедыцыі на паўвостраве Брэтань, а ў кастрычніку 1890 года — у Далмацыі.

Па сваіх навуковых поглядах быў прыхільнікам эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна. Даследаванні К. М. Ельскага прывялі да адкрыцця невядомых відаў жывёл, у тым ліку сысуна Dinomys. У гонар вучонага названы від лаўра Ocotea Jelscii, некаторыя віды птушак і звяроў. Аўтар даследавання «Аб узаемнай залежнасці геалагічных з'яў» і кнігі «Папулярна-прыродазнаўчыя апавяданні пра знаходжанне ў Французскай Гвіяне і часткова ў Перу» (1898). Удасканаліў спосаб захоўвання насякомых, дасылаў сабраныя калекцыі насякомых, раслін, чучалы птушак, у музеі Еўропы.

Зноскі

  1. а б Konstantin Jelski // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=9787 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Крыніцы паведамляюць, што тым часам ён выкладаў: па адных крыніцах — у Кіеўскай гімназіі, па іншых — у Кіеўскім універсітэце.

Літаратура правіць

  • Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.
  • Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст. — Мн., 1969.
  • Багадзяж М. К. Е́льскі Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Спасылкі правіць