Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі
Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі[1] (польск.: Konstanty Tadeusz Rdułtowski; 1804—1869) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя), слуцкі павятовы маршалак (1835—1838), перакладчык.
Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоній Шыманавіч Каўнацкі | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Міхалавіч Рэйтан | ||||||
Нараджэнне | 1804 | ||||||
Смерць | 1869 | ||||||
Род | Рдултоўскія[d] | ||||||
Бацька | Казімір Рдултоўскі | ||||||
Маці | Тэрэза з Рдултоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Валерыя Незабытоўская | ||||||
Дзеці | 1) Анэля Зофія Канстанцыя Рдултоўская (1841-?); 2) Яўген Рдултоўскі (1839—1911). | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Адукацыя |
Паходжанне і сям'я
правіцьНалежаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Яго дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[2].
Канстанцін Тадэвуш нарадзіўся ў 1804 г. у сям'і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай, якая была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага. Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад Папы Рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[2].
Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі меў таксама брата Яўстаха Рдултоўскага (1824—1902) і дзвюх сясцёр — Анэлю Рдултоўскую і Лаўру Рдултоўскую. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.
У 1835 г. Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі ажаніўся з Валерыяй Крыштофаўнай Незабытоўскай, якая была кальвіністкай і прынесла ў пасаг маёнтак Савейкі[1]. Незабытоўскія былі блізкімі суседзямі Рдултоўскіх па маёнтку. Ад жонкі Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі меў двух дзяцей, якія былі ахрышчаны ў кальвінізм:
- 1) Анэля Зофія Канстанцыя Рдултоўская (1841-?) — яе мужам стаў Ян Адольфавіч Незабытоўскі[3].
- 2) Яўген Рдултоўскі (1839—1911) — жонкай стане Людвіка Яўстахаўна Рдултоўская, яго кузіна — дачка Яўстаха Казіміравіча Рдултоўскага (1824—1902), роднага брата Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага[3].
Сын Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага — Яўген Рдултоўскі (1839—1911) — стане ўдзельнікам Студзеньскага паўстання (1863—1864) і будзе высланы ў Сібір на катаргу, адкуль вернецца дамоў па царскай амністыі[3].
Адукацыя
правіцьСкончыў Сарбону (Францыя) і Віленскі ўніверсітэт (Расійская Імперыя)[4].
Маёнтак
правіцьКанстанцін Рдултоўскі атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Верхні Чарніхаў (Верхні Чарніхаў, Трасцянец і інш.) у Слуцкім павеце Мінскай губерні.
У 1835 г. ён атрымаў у пасаг за жонкай Валерыяй значны маёнтак Савейкі[5]. У 1860 г. Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі маёнтак Савейкі прадаў свайму аканому-адміністратару Гектару Навіцкаму[5].
Служба
правіцьУ маладым узросце паступіў на службу Міністэрства (Калегіі) замежных спраў Расійскай Імперыі, адкуль пазней звольніўся з чынам пратакаліста.
У 1835 г. быў выбраны дваранствам Слуцкага павета на пасаду слуцкага павятовага маршалка на трохгоддзе (1835—1838).
Быў выбраны Сінодам евангеліка-рэфармацкай (кальвінісцкай) царквы ў ганаровыя папячыцелі кальвініцкай Слуцкай гімназіі і зацверджаны царскай уладай на гэту пасаду.
Літаратурная дзейнасць
правіць
Розным лёсам кінутыя на света паводкі, |
А. Міцкевіч. Урывак, прысвечаны К. Рдултоўскаму. |
Канстанцін Тадэвуш быў сябрам паэта Адама Міцкевіча[6].
У 1828 г. Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі перакладаў на англійскую мову «Санеты» Адама Міцкевіча. Да перакладу быў прыкладзены ўласны верш Рдултоўскага, прысвечаны Адаму Міцкевічу. Паміж паэтамі узнікаюць таварыскія адносіны. Міцкевіч, удзячны за пераклад «Санетаў», назваў Рдултоўскага «хвацкім» паэтам, адзначыўшы ў вершах надзвычай прыгожыя думкі і стылістычную свабоду перакладу[7].
Канстанцін Рдултоўскі стаў першым аўтарам, які напісаў працу пра творчасць класіка грузінскай літаратуры Шата Руставелі на адной з еўрапейскіх моў[8]. Яго важнае па сваім значэнні даследаванне з'явілася на польскай мове ў 1830 г.е[9] Канстанцін Рдултоўскі таксама ўласнаручна зрабіў пераклад фрагменту[8] паэмы Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» з грузінскай на польскую мову, што стала першай спробай перакладу грузінскіх твораў на польскую з мовы арыгіналу[10]. Празаічны пераклад аўтарства Рдултоўскага быў апублікаваны ў Вільні ў 1831 г.[10]
Праз гэтую працу ён завязаў сяброўскія зносіны з арыенталістам і паэтам Людвікам Шпіцнагелем (1807—1827)[6], які прысвяціў яму твор «Do Konstantego Rdułtowskiego, zamierzając z nim podróż na Wschód»[11][12].
Восенню 1828 г. у Санкт-Пецярбургу, y салоне сваёй траюраднай сястры, вядомай прыгажуні Караліны Сабаньскай , Рдултоўскі разам з Міцкевічам сустракаўся з Аляксандрам Пушкіным[7].
У культуры
правіцьУ п'есе «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага (1949) Канстанцін Рдултоўскі з'яўляецца адным з галоўных герояў[13]. У прэм'ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага (1949, Варшава[14]) яго ролю выконваў Вянчыслаў Глінскі , у пастаноўцы Віляма Хажыцы (1949, Познань[15]) — Збігнеў Лабадзінскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[16]) — Казімеж Мерас , у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага (1969, Тэатр польскага радыё[13]) — Януш Букоўскі і Казімеж Дзеюновіч .
Зноскі
- ↑ а б Верхнее Чернихово, усадьба Рдултовских (руск.)
- ↑ а б Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
- ↑ а б в Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 357.
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353.
- ↑ а б Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 345.
- ↑ а б Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353.
- ↑ а б Савейкі // Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю
- ↑ а б Gruzja a literatura polska Архівавана 22 снежня 2015. (польск.)
- ↑ Грузинская литература в восточноевропейской науке Архівавана 10 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ а б Translations from Georgian into Polish, 1991 to date (англ.)
- ↑ CZĘŚĆ II. (польск.)
- ↑ «Dziennik Wileński» S. 2. T. 2: 1824
- ↑ а б Wacław Kubacki. Krzyk jarzębiny (польск.)
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949
Літаратура
правіць- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.