Кароль Дамінік Пшаздзецкі
Кароль Дамінік Пшаздзе́цкі (польск.: Karol Dominik Przeździecki; 1782, Чорны Острыў, Падольскае ваяводства, Рэч Паспалітая (цяпер Хмяльніцкі раён, Украіна) — красавік 1832, Познань, Вялікае Княства Познаньскае (цяпер Польшча)) — літоўскі і польскі вайсковы дзеяч, гербу Рох ІІІ.
Кароль Дамінік Пшаздзецкі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1782 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1832 |
Месца смерці | |
Бацька | Міхал Пшаздзецкі[d] |
Маці | Марыя з Мастоўскіх[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Кавалерыя |
Гады службы | 1812-1816, 1831 |
Званне | Палкоўнік |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | з 1816 |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з роду Пшаздзецкіх, сын Міхала, унук Антонія Тадэвуша. Паручнік 3-га батальону польскага легіёну ў Італіі[pl].З 1805 года ўладальнік Смаргоні і Войстама. У жніўні 1811 года абраны на двухгоддзе на пасаду маршалка Завілейскага павета, але пасаду займаў толькі да пачатку вайны 1812 года.
У вайну 1812 года падтрымаў Напалеона, прызначаны камандзірам спачатку 21-га літоўскага пяхотнага палка, а потым 18-га Нясвіжскага палка ўланаў. Удзельнічаў у бітвах пад Койданавам (15 лістапада 1812), Бярэзінай (26-29 лістапада 1812), Лейпцыгам (19 кастрычніка 1813).
У 1812 годзе падчас адступлення Вялікай Арміі быў адным з першых, хто прыбыў да Вільні, дзе не стаў хаваць сапраўдных памераў катастрофы на Бярэзіне, за што быў неадкладна арыштаваны па асабістым даручэнні губернатара Д. Гагендорпа. Над палкоўнікам мелі намер здзейсніць ваенны суд «за распаўсюд несапраўдных чутак», і толькі заступніцтва Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага выратавала яму жыццё.
За кампанію 1812 года ўзнагароджаны кавалерскім крыжам Virtuti Militari, за 1813 - ордэнам Ганаровага Легіёна.
На 15 верасня 1813 года прыпісаны, з-за ўлівання ўласнага палка ў склад 6-га польскага, да штаба князя Панятоўскага. Пад Лейпцыгам быў цяжка паранены ў галаву, праз што трапіў у прускі палон.
Пасля адрачэння Напалеона быў вызвалены з палону і служыў у польскай арміі. У 1816 годзе праз нежаданне несці службу ў арміі Каралеўства Польскага падаў прашэнне аб адстаўцы. 13 красавіка 1816 г. быў звольнены з правам нашэння мундзіра. Жыў у сваім маёнтку на Беларусі ў Смаргонях, дзе займаўся гаспадаркай: разводзіў пародзістую хатнюю жывёлу, утрымоўваў школу верхавой язды, арганізаваў вытворчасць вазоў (так званых «бярлінак»).
Падчас Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў абраны камандуючым узброенымі сіламі Ашмянскага павета, першым падпісаў акт аб павятовым паўстанні. У Смаргоні сфарміраваў конны і пешы паўстанцкія атрады. На іх чале вяртаўся да Ашмянаў 11 красавіка, паслаўшы наперад некалькі ўзброенных добраахвотнікаў у суседні Віленскі павет, каб узняць там паўстанне, перш чым пакінуць Смаргонь.
Дазнаўшыся пра калону расійскіх войск пад камандаваннем палкоўніка Вяршыліна, што набліжалася да яго распалажэння, рушыў праз Крэва ў лясы каля Вішнёва. Пасля нечаканага нападу ворага 29 красавіка ён адступіў да Рума, дзе 29 красавіка разам са сваім войскам быў разбіты генералам Атрашчэнскім. Сам Пшаздзецкі далучыўся да паўстання ў Жамойці, а па прыбыцці на Літву корпуса генерала Антонія Гелгуда пайшоў пад яго камандаванне, перадаўшы казну ашмянскага корпуса.
Пасля задушэння паўстання імперскія ўлады канфіскавалі яго маёмасць, а сам Кароль Дамінік быў інтэрніраваны ў Прусіі. Есць дзве версіі, дзе памёр граф Пшаздзецкі: у Кёнігсбергу ці Познані, куды ён мог з’ехаць з Прусіі. Дакладна вядома, што здарылася гэта ў 1832 годзе.
Быў двойчы жанаты: з Ганнай Храпавіцкай, дачкой Антонія, прадвадзіцеля павятовага аршанскага дваранства, а пасля яе смерці — з Карнеліяй Гурскай, дачкой Станіслава Аўгуста, цівуна рэтаўскага. Абодва шлюбы засталіся бяздзетнымі.
Спадчына
правіцьГраф у жыцці паводзіў сябе арыгінальна і размаўляў ганарліва. Паэт Віктар Юндзіл казаў, што Адам Міцкевіч дадаў некаторыя рысы Пшаздзецкага галоўнаму герою «Пана Тадэвуша». Аб гэтым паэту паведаміў сам аўтар.
Партрэт
правіцьВядомы адзіны партрэт графа Пшаздзецкага, апісаны Браніславам Гембажэўскім у «Каталогу выставы Напалеонаўскай» (Katalog wystawy Napoleońskiej (doby Księstwa Warszawskiego), otwartej w gmachu Muzeum Narodowego i Muzeum Wojska w Warszawie, dn. 5 maja r. 1921):
666. Пшаздецкі Кароль, палкоўнік камандзір 18-га палку ўланаў 1812 г. Па пояс, у 3/4 налева, у гранатовым (цёмна-сінім — рэд.) мундзіры, з каўнерам і вылогамі кармазіновымі (малінавымі — рэд.), эпалетамі і гузікамі залатымі, з лічбай «18». Памер 75 на 60. Подпіс: «Я. Янушэвіч 1831 Вільня». Уладар граф Райнальд Пшаздзецкі.
На мундзіры бачны шыйны крыж Ордэна Святой Ганны (2 ступень), які Кароль мог атрымаць у прамежку між напалеонаўскімі войнамі ды паўстаннем 1831 года, а таксама характэрны для расійскіх уланаў віцішкет, наматаны вакол каўняра.
Літаратура
правіць- Пшаздзецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Чырвінскі В. Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі, 2019.
- Pol. Enc. Szlachecka, X.
- Kossakowski S. K., Monografie historyczno-gcnealogiczne niektórych rodzin polskich, W. 1860 II 257–8.
- Łoza, Legia honorowa.
- Słown. Geogr. (Czarny Ostrów, Smorgonie, Święciański pow., Wojstom, Palestyna).
- Bielecki R., Tyszka A., Dał nam przykład Bonaparte, Kr. 1984 II.
- Dangel S., Rok 1831 na Mińszczyźnie, W. 1925 s. 22.
- Gembarzewski, Wojsko Pol., 1807–14.
- Iwaszkiewicz J., Litwa w roku 1812, Kr.–W. 1912.
- Jankowski, Cz., Powiat Oszmiański, Pet. 1896–1900 I–IV.
- Kleiner J., Mickiewicz, L. 1948 II cz. 2 s. 229.
- Kukiel M., Wojna 1812 roku, Kr. 1937.
- Pigoń S., «Pan Tadeusz», W. 1934.
- Puzyrewski A., Wojna polsko-ruska 1831, W. 1899 s. 177, 302.
- Barzykowski S., Historia powstania listopadowego, P. 1884 IV.
- En marge de la correspondance de Napoléon I, W.–Paris 1911.
- Korespondencja Księcia Józefa Poniatowskiego z Francją, P. 1929 V.
- Nieciowa E. H., Ze wspomnień Adama Buckiewicza, „Roczn. Bibl. PAN w Kr.” R. 24: 1978/9.
- Olizar N., Pamiętniki kasztelana…, W. 1907 II 125 i n.
- Pamiętniki wojenne 1792–1812, Drezno 1871 s. 184, 187.
- Powstanie powiatu Oszmiańskiego, w: Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w roku 1831, Lipsk 1875 s. 163 i n.
- Prądzyński I., Pamiętniki, Kr. 1909 II.
- Puzynina z Güntherów G., W Wilnie i dworach litewskich, W. 1928 (tu reprod. portretu P-ego) .
- Rozkazy dzienne Naczelnego Wodza, 1816.
- Rozmaite pisma do wyprawy na Litwę ściągające się z akt jenerała Giełguda, w: Pamiętniki polskie, Paryż 1845 IV 4 .
- Xięga Pamiątkowa… zawierająca spis imienny… krzyżem wojskowym «Virtuti Militari» ozdobionych, Lw. 1881.
- Zbiór dokumentów do monografii hr. Pierzchała-Przezdzieckich herbu Roch III, Zebrał i oprac. A. Włodarski, W. 1929 .
- Zienkiewicz J., Powstanie powiatu Oszmiańskiego, w: Pamiętniki polskie, Paryż 1844 I 159–60, 222 i n.; – „Tyg. Pet.” 1833 nr 6.
- AGAD: Akta Komisji Rządowej Wojny, rkp. 69c, 37.
- Łoza S., Virtuti Militari 1792–1819, W. 1953 (mszp. w posiadaniu Z. Zacharewicza z Kr.).
- Przezdziecki R., Aleksander hr. Przezdziecki. Wspomnienia rodzinne o jego życiu i dziełach (rkp. w posiadaniu Karoliny Czetwertyńskiej z Lozanny, wg informacji A. Biernackiego z W.).
- Kartoteka oficerów WP 1815–1831 Z. Zacharewicza.
- Łuniński, Ernest. Napoleon : (Legiony i Księstwo Warszawskie), Warszawa : nakł. i druk S. Orgelbranda Synowie, 1911. S. 214-215.