Касцёл Божага Цела (Багушэвічы)

Касцёл Божага Цела — каталіцкі храм у вёсцы Багушэвічы (Бярэзінскі раён). Помнік дойлідства несапраўднай готыкі.

Славутасць
Касцёл Божага Цела
53°42′52,61″ пн. ш. 28°49′11,49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Багушэвічы
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Тып будынка капліца-пахавальня
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата пабудовы сярэдзіна XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000046шыфр 612Г000046
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. да 1863 г. з цэглы як фамільная пахавальня ўладальнікаў сядзібы Свентаржэцкіх у цэнтры вёскі, на левым беразе ракі Уса (тэрыторыя старажытнага гарадзішча). Уваходзіла ў склад сядзібна-паркавага ансамбля.

Архітэктура правіць

Шасцігранны ў плане будынак мае цэнтрычную кампазіцыю. З заходняга боку да яго прымыкае прамавугольная ў плане апсіда, з усходняга — прытвор (бабінец) з стральчатым уваходным парталам. Па кутах будынку масіўныя контрфорсы, якія завяршаюцца фіяламі. У цэнтры ўзвышаецца шасцігранная шатровая вежа, увянчаная шпілем. Сцены і грані вежы прарэзаныя стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі, апяразаныя аркатурнымі фрызамі. Унутраная прастора капліцы перакрытая зорчатым скляпеннем з ляпнымі нервюрамі. Вузкая лесвіца вядзе на хоры з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё) ва ўсходняй частцы асноўнага аб'ёму. Філёнгавыя ўваходныя дзверы стральчатага абрысу дэкарыраваныя арнаментальнай разьбой з выявамі мудрагеліста сплеценых паміж сабой вензеляў, віньетак, лістоў і галінак. У капліцы была крыптапахавальня.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць