Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Альковічы)

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у цэнтры в. Альковічы (Вілейскі раён). Пабудаваны ў 1897—1902 гадах каля старага разбуранага драўлянага касцела. Помнік архітэктуры неаготыкі.

Каталіцкі храм
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл з боку апсіды
Касцёл з боку апсіды
54°29′31″ пн. ш. 27°25′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Альковічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Будаўніцтва 18971902 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000109шыфр 612Г000109
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Інтэр’ер касцёла

Касцёл уяўляе сабой трохнефны аднавежавы храм сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з трохграннай высокай апсідай, да якой прымыкаюць невысокія сакрысціі. Апсіда і бакавыя фасады па вуглах умацаваныя ступеньчатымі контрфорсамі. Вежа шмат’ярусная (завяршэнне не захавалася). Ніжні ярус вылучаны стральчатым парталам галоўнага ўваходу з вімпергам, над якім вялікае акно-«ружа». Другі ярус аддзелены ад ніжняга цагляным накладным арнаментам паміж двума карнізамі. Тарэц алтарнай часткі завершаны трохвугольным шчытом з невялікай вежачкай. Вокны касцёла стральчатыя, розныя па шырыні і вышыні. Сцены дэкарыраваныя аркатурнымі паясамі сухарыкаў, нішамі. Унутраная прастора перакрытая стральчатым скляпеннем (захавалася часткова), якое падтрымліваюць шматслойныя калоны і пілястры. Калоны завершаныя керамічнымі плітамі з выявамі лісця і пладоў вінаграду. На хорах — арган, упрыгожаны драўлянай разьбой з гатычнымі матывамі ў кампазіцыі і дэкоры.

Дах касцёла адрамантаваны пасля пажару 1969 г.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993

Спасылкі правіць