Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын)
Касцёл святой Тэрэзы Авільскай — каталіцкая святыня ў горадзе Шчучыне, Гродзенская вобласць, Беларусь. Належыць да Шчучынскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў стылі класіцызму[2].
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святой Тэрэзы | |
---|---|
53°36′22″ пн. ш. 24°44′26,50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | 1826[1] — 1829[1] |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000714 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКаталіцкая парафія была створана ў Шчучыне ў 1436 годзе[3]. Калегіум піяраў тут існаваў з 1718 да 1832 года. У 1718 годзе ў Шчучыне быў заснаваны кляштар ордэна піяраў.
Сучасны будынак касцёла Святой Тэрэзы быў пабудаваны пры гэтым кляштары ў 1826—1829 з цэглы па фундацыі князя Францыска-Ксаверыя Друцкага-Любецкага пры кляштары[4]. Пасля польскага паўстання 1830 года большасць каталіцкіх кляштараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі была зачынена, у тым ліку і кляштар у Шчучыне. Касцёл св. Тэрэзы стаў выконваць ролю парафіяльнага каталіцкага храма. У 1887 і 1892 будынак касцёла рамантаваўся.
У 1927 піяры аднавілі сваю дзейнасць (працягвалася да 2-й сусветнай вайны). У 1954 касцёл закрыты. У 1988 вернуты Каталіцкаму Касцёлу, ў 1989 годзе адрэстаўраваны[3]. Як і раней, пры храме ў цяперашні час служаць законнікі Айцы Піяры.
У касцёле знаходзіцца статуя Маці Божай Фацімскай. Па ініцыятыве пробашча парафіі ксяндза Казіміра Войцяка і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча статую каранаваў і асвяціў Папа Ян Павел ІІ падчас Сусветных дзён моладзі ў 1991 г. [5].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры класіцызму. Мае выцягнутую па падоўжнай восі крыжова-купальную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Дамінуе ў ей высокі купал на васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам[4]. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордар. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным дарычным порцікам. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэсленая ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады члянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформленымі рустоўкай і завершанымі антаблементам.
Сцены ў інтэр’еры расчлянёны паўкалонамі і аздоблены па ўсім перыметры шырокім карнізам.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 340. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. Стр. 335
- ↑ а б Храм на сайце Каталіцкай царквы ў Беларусі
- ↑ а б Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік". Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5. Стр 492—493
- ↑ Maryjo z dalekiej Fatimy, pobłogosław każdemu z nas! . slowo.grodnensis.by. Праверана 18 сакавіка 2021.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын)
- Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын) на сайце Radzima.org