Кермек[3] (Limonium) — род кветкавых раслін сямейства плюмбагавыя (Plumbaginaceae).

Кермек

Limonium vulgare
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Limonium Mill., 1754

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21329
NCBI  46093
EOL  60744
GRIN  g:6849
IPNI  32154-1

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травы, радзей паўкусты.

Лісце буйное, большай часткай толькі прыкаранёвае.

Кветкі у мяцёлках, дробныя, пяцічленныя, ружовыя, пурпурныя або жоўтыя; песцікі ніткападобныя.

Арэал і экалогія правіць

Прадстаўнікі роду сустракаюцца на ўсіх кантынентах, але пераважна ад Міжземнамор'я да Цэнтральнай Азіі[4]. Прадстаўлены на тэрыторыі былога СССР 40 відамі, дзевяць сустракаецца ў Заходняй Сібіры і два на Алтаі[5].

Расліны гэтага роду часта растуць на засоленых глебах. Некаторыя ўтвараюць так званае перакаці-поле.

Віды правіць

 
 

У розных крыніцах прыведзены розныя дадзеныя аб колькасці відаў, якія ўваходзяць у склад роду: 200, 300. Па дадзеных сайта Angiosperm Phylogeny Website (APWeb) агульная колькасць відаў кермека складае 350.

У ЦБС АН РБ інтрадукаваны віды: Кермек Бандуэлі, кермек выемчаты (Limonium sinuatum), кермек Гмеліна (Limonium gmelinii), кермек Меера (Limonium meyeri) і кермек шыракалісты (Limonium gerberi).

Некаторыя віды паводле сайта GRIN[6] з пазначэннем арэалу:

Практычнае выкарыстанне правіць

Карані ўтрымліваюць таніны і многія кермекі здаўна выкарыстоўваюцца для дублёння скуры. З некаторых кермекаў атрымліваюць жоўтую, зялёную, ружовую і чорную фарбы для скураной і дывановай вытворчасцей. Многія прадстаўнікі роду выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Да апошняга часу ў кветкаводстве выкарыстоўваліся каля 30 відаў кермекаў, ды і то вельмі абмежавана, аднак цяпер цікавасць да гэтых культур моцна ўзрасла як у аранжыроўшчыкаў, так і ў ландшафтных дызайнераў і аматараў-кветкаводаў. У сувязі з гэтым селекцыянерамі было створана шмат новых цікавых сартоў і ўведзены ў культуру шэраг новых відаў. У якасці адналетнікаў вырошчваюцца кермек выемчаты (Limonium sinuatum), Limonium sinense, Limonium perezii, у якасці шматлетнікаў — кермек Гмеліна (Limonium gmelinii), Limonium vulgare, кермек шыракалісты (Limonium gerberi).

Кермек Гмеліна (Limonium gmelinii) з'яўляецца лекавай раслінай, выкарыстоўванай у сучаснай народнай медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кермек у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.239
  4. Большой Российский энциклопедический словарь: кермек Архівавана 22 мая 2014. (Праверана 12 мая 2010)
  5. Никифоров Ю.В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992. (Праверана 4 лістапада 2009)
  6. Спіс відаў роду Кермек на сайце GRIN Архівавана 24 верасня 2015. (Праверана 12 мая 2010)
  7. Цвелёв Н. Н.  (руск.). Род 4. Linczevskia Tzvel. // Конспект флоры Восточной Европы / Под ред. Н. Н. Цвелёва. — М.; СПб.: Товарищество научных изданий КМК, 2012. — Т. 1. — С. 338. — 630 с. — 200 экз. — ISBN 978-5-87317-872-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць