Купкоўка зборная
Купко́ўка зборная[3][4], Псіўлюй[5], Яжа[6] (Dactylis glomerata) — від кветкавых раслін з роду Купкоўка (Dactylis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Купкоўка зборная | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Dactylis glomerata L. (1753) | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 125 см з паўзучым карэнішчам і шматлікімі сцёбламі, утвараючымі буйныя рыхлыя кусты. Лісце простае, прыкаранёвае, шырокаланцэтнае, голае або пакрытае знізу кароткімі валаскамі. Суквецце — шырокая аднабокая мяцёлка з каласкоў. Кветкавыя каласкі скучаныя, даўжынёй 4—8 мм і складаюцца з 3—6 кветак.Плод — зярняўка.
Экалогія і выкарыстаннеПравіць
Расце на лугах, узлессях, светлых лясах у лясной і лесастэпавай зонах, зрэдку — на стэпавых лугах. Ценевынослівая і засухаўстойлівая расліна. Дрэнна пераносіць затапленне. Добра расце на ўгноеных суглінках і акультураных тарфяна-балотных глебах. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Уведзена ў культуру ў XIX стагоддзі. Сенажатная, кармавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
ЛітаратураПравіць
- Пярэднеў У. П. Купкоўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 37. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Кім Г. А., Пашына Г. В. Купкоўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
СпасылкіПравіць
- Ежа сборная — Dactylis glomerata: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Ежа сборная // Агропромышленный портал России (руск.)
- Ежа // Праект «Архив природы России» (руск.)