Кірыл Аляксандравіч Ермаковіч

беларускі футбаліст

Кірыл Ермаковіч (нар. 11 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Футбол
Кірыл Ермаковіч
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Ермаковіч
Нарадзіўся 11 студзеня 1999(1999-01-11)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 74 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 27
Маладзёжныя клубы
2015—2016 Расія Краснадар
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2019   Беларусь Белшына (Бабруйск) 15 (1)
2020 Беларусь Гомель 9 (3)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 11 (2)
2021 Беларусь Віцебск 26 (0)
2022— Беларусь Гомель 44 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2022

Сын беларускага футбаліста і трэнера Аляксандра Ермаковіча.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у школе клуба «Мінск», на юнацкім узроўні выступаў таксама за мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У 2015 года далучыўся да акадэміі расійскага «Краснадара», дзе выступаў на працягу 1,5 гадоў. У кастрычніку 2016 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубліруючы склад БАТЭ[4]. У наступныя гады замацаваўся ў складзе дубля. 17 лістапада 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе барысаўчан, калі выйшаў у стартавым складзе матча Кубка Беларусі супраць «Гарадзеі» (0:0, па пенальці 4:2) і быў заменены ў другім тайме.

Сезон 2019 пачынаў у дублі БАТЭ, аднак ужо ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[5]. У складзе бабруйскай каманды часцей выхадзіў на замену, па выніках сезона 2019 дапамог «Белшыне» выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[6], аднак у ліпені пакінуў клуб[7] і ў жніўні папоўніў склад «Крумкачоў»[8], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[9]. У сезоне 2021 рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з віцебскім клубам[10], аднак ужо ў сакавіку пакінуў «Віцебск» і далучыўся да «Гомеля», падпісаўшы двухгадовы кантракт[11]. У лютым 2024 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам[12].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 (2) дубль БАТЭ   3 0
2017 дубль БАТЭ   23 6
2018 дубль БАТЭ   24 6
2019 (пач.) дубль БАТЭ   2 1
2019 Д2 Белшына   15 1
2020 (1) Д2 Гомель   9 3
2020 (2) Д2 Крумкачы   11 2
2021 Д1 Віцебск   23 0
2022 Д1 Гомель   23 2
2023 Д1 Гомель   21 1

Крыніцы правіць

  1. Kirill Yermakovich // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/504081
  2. https://www.transfermarkt.com/kirill-ermakovich/profil/spieler/504081
  3. https://www.fcgomel.by/team/main-roster/kirill-ermakovich/
  4. Футбол. За дубль БАТЭ заявлен сын Александра Ермаковича (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2022. Праверана 14 лютага 2024.
  5. БАТЭ отдал Ермаковича в аренду (руск.). football.by (12 красавіка 2019). Праверана 14 лютага 2024.
  6. Кирилл Ермакович подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (5 лютага 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  7. Кирилл Ермакович покинул "Гомель" (руск.). football.by (27 ліпеня 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  8. Кирилл Ермакович перешел в НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (1 жніўня 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  9. "Витебск" объявил о подписании контракта с Кириллом Ермаковичем (руск.). football.by (29 студзеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  10. Кирилл Ермакович поставил подпись под новым контрактом с "Витебском" (руск.). football.by (30 студзеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  11. Кирилл Ермакович перешел в "Гомель" (руск.). football.by (17 сакавіка 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  12. Кирилл Ермакович продлил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (13 лютага 2024). Праверана 14 лютага 2024.