Ласасіна (рака)
Ласасі́на[1][2] — рака ў Беларусі, у Віцебскім і Лёзненскім раёнах, правы прыток ракі Сухадроўка (басейн Заходняй Дзвіны). Назва мае адбітак таго часу, калі ў раку з Балтыйскага мора праз Заходнюю Дзвіну, потым Лучосу ды Сухадроўку заходзіў на нераст ласось (кумжа).
Ласасіна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 158 км² |
Расход вады | 1 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Запецкае |
• Месцазнаходжанне | за 1,8 км на захад ад вёскі Цішкава |
• Каардынаты | 55°09′43,80″ пн. ш. 30°24′41,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сухадроўка |
• Месцазнаходжанне | за 0,3 км на поўнач ад вёскі Буракі |
• Каардынаты | 54°59′22,50″ пн. ш. 30°23′32,20″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сухадроўка → Лучоса → Дзвіна → Рыжскі заліў |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раёны | Віцебскі раён, Лёзненскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.
Пачынаецца на заходніх схілах Віцебскага ўзвышша ў паўднёвай частцы возера Запецкае за 1,8 км на захад ад вёскі Цішкава Віцебскага раёна, вусце за 0,3 км на поўнач ад вёскі Буракі Лёзненскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, пойма шырынёй 200—600 м. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцна звілістае.
У басейне ракі азёры Бернскае, Запецкае, Палонскае. Ласасіна прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Адзін з левых прытокаў мае назву Безымянка[3], другі — Ворліца.
Зноскі
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ Блакітная 1994.
- ↑ Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз. (руск.)
Літаратура
правіць- Ласасі́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ласасі́на // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 214. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ласасі́на // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 135. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
- Łososin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 274.