Леў Аляксандравіч Зянкевіч
Леў Аляксандравіч Зянке́віч[8] (руск.: Лев Александрович Зенкевич; 16 чэрвеня 1889 — 20 чэрвеня 1970) — савецкі вучоны ў галіне акіяналогіі і гідрабіялогіі, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук СССР (1968).
Леў Аляксандравіч Зянкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (16) чэрвеня 1889 ці 1889[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1970[2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гідрабіёлаг, марскі біёлаг, акіянолаг, біёлаг, заолаг |
Навуковая сфера | акіяналогія[d][4], заалогія[4] і гідрабіялогія[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Zenkevitch».
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Цароў Цароўскага павета Астраханскай губерні (зараз сяло ў Валгаградскай вобласці Расіі). Вучыўся ў Цвярской, потым у Арэнбургскай гімназіі. Паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, у 1911 годзе быў адлічаны за антыўрадавую дзейнасць і высланы ў Тулу, але скончыў яго экстэрнам у 1912 годзе і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт. Універсітэт скончыў у 1916 годзе і быў пакінуты ў ім на кафедры заалогіі для падрыхтоўкі к прафесарскаму званню. У 1917—1925 гадах асістэнт, з 1925 года — прыват-дацэнт, з 1931 года — загадчык наноў утворанай кафедры заалогіі беспазваночных. У 1935 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара біялагічных навук і атрымаў званне прафесара. Адначасова за працай у Маскоўскім універсітэце, па запрашэнню ўзначальваў кафедру заалогіі беспазваночных Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936—1947 гадах. З 1946 года з перапынкамі працаваў у Інстытуце акіяналогіі Акадэміі навук СССР, дзе ўзначальваў Лабараторыю бентасу.
Памёр Л. А. Зянкевіч 20 чэрвеня 1970 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па акіяналогіі і гідрабіялогіі. У шэраг навуковых інтарэсаў Л. А. Зянкевіча ўваходзілі пытанні марфалогіі, анатоміі, сістэматыкі і экалогіі водных арганізмаў, бяіцэналогіі і прадукцыйнасці марской фаўны і флоры, яе колькаснага размеркавання і біягеаграфіі, паходжання і старажытнасці глыбакаводнай фаўны, выкарыстання біялагічных і мінеральных рэсурсаў мораў і акіянаў . Шэраг прац прысвечаны развіццю ўяўлення аб біялагічнай структуры акіяна і аб акіянічных біяцэнозах і экасістэмах, прагнозам гаспадарчага выкарыстання і развіцця рыбнага промыслу ў батыяльнай зоне акіяна, марыкультуры і інш.
Прымаў удзел у стварэнні Косінскай біялагічнай станцыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1918—1919 гадах, будаўніцтве першага даследчага судна «Персей», Плывучага марскога інстытута з 1919 года (займаў пасаду намесніка яго дырэктара ў 1921—1932 гадах і загадваў гідрабіялагічнай лабараторыяй). Узначальваў экспедыцыі і прымаў удзел у іх на суднах «Персей», «Малыгін», «Віцязь», «Акадэмік Курчатаў». У 1949—1952 гадах узначальваў Комплексную акіянаграфічную экспедыцыю Інстытута акіяналогіі па даследаванню далёкаўсходніх мораў.
У час працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пад кіраўніцтвам Л. А. Зянкевіча закладзены асновы комплекснага даследавання вадаёмаў на тэрыторыі БССР, падрыхтоўкі навуковых кадраў па гідрабіялогіі ў аспірантуры. У 1946 годзе па яго ініцыятыве была створана Нарачанская біялагічная станцыя[8].
У 1951—1970 гадах займаў пасаду старшыні Акіянаграфічнай камісіі пры Прэзідыуме Акадэміі навук СССР, у 1954—1970 гадах — прэзідэнт Усесаюзнага акіянаграфічнага таварыства, у 1950—1970 гадах — віцэ-прэзідэнт Маскоўскага таварыства даследчыкаў прыроды[9]. З 1957 года займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення акіянаграфіі, фізікі атмасферы і геаграфіі Акадэміі навук СССР. У 1960—1970 гадах быў галоўным рэдактарам створанага па яго ініцыятыве часопіса «Акіяналогія». Таксама ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій шэрагу савецкіх і замежных навуковых часопісаў і навуковых выданняў. Займаў ў пасаду галоўнага рэдактара шматтомнага выдання «Жизнь животных» (1968—1971)[9].
Сярод апублікаваных прац:
- География животных. — М. 1946. (у сааўтарстве)
- Фауна и биологическая продуктивность моря. Т, 1—2. — М.: Сов. наука, 1947—1951.
- Моря СССР, их фауна и флора. — М.: Учпедгиз, 1951.
- Исследования Мирового океана. — М.: Знание, 1961.
- Биология морей СССР. — М.: Изд-во АН СССР., 1963.
- Дары моря: 200 рецептов. — М.: Экономика, 1968.
Узнагароды і прэміі
правіць- 2 ордэны Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Сталінская прэмія 1951 года
- Ленінская прэмія 1965 года
- Прэмія II ступені імя М. В. Ламаносава Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954)
- Залаты медаль імя Ф. П. Літке Геаграфічнага таварыства СССР (1956)
- Залаты медаль Альберта I Прынца Манакскага
Членства ў навуковых установах
правіць- Правадзейны член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў(1947),
- Правадзейны член Міжнароднай заалагічнай Акадэміі навук Індыі (1960),
- Ганаровы доктар Марсельскага ўніверсітэта (1960),
- Член савета Французскага акіянаграфічнага інстытута,
- Ганаровы член Брытанскай марской біялагічнай асацыяцыі.
Памяць
правіцьУ гонар вучонага Пошта СССР у 1989 годзе выпусціла маркіраваны мастацкі канверт. Яго імем названы вал у Ціхім акіяне, адкрыты ў 1953 годзе ў час экспедыцыі на навукова-даследчым судне «Віцязь»[10].
Зноскі
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 13 жніўня 2024.
- ↑ Зенкевич Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Зенкевич Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в Гельтман Д. В. История неполучения заслуженной учёной степени: Документы о попытке присуждения Н.В. Тимофееву-Ресовскому учёной степени доктора биологических наук без защиты диссертации в 1957 г., The Story of Non-awarding of the Deserved Degree: Documents on the Attempt to Award a Doctor of Science Degree in Biology without Defense of a Thesis to N.V. Timofeyeff-Resovskii in 1957 // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 3. — С. 89–108. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11968
- ↑ Макаревич Т. А., Жукова Т. В., Ковалевская Р. З. и др. Нарочанская биологическая станция в истории гидробиологии и судьбах гидробиологов, Naroch biological Station in the History of Hydrobiology and in the fates of Hydrobiologists // Историко-биологические исследования — 2022. — Т. 14, вып. 1. — С. 87–109. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2022-1-87-109
- ↑ Птушенко В. В., Ляпунова Е. А. История отечественной науки в переписке семьи Ляпуновых (1955–1962 гг.), The history of Russian science through the correspondence of the Lyapunov family (1955–1962) // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 4. — С. 150–168. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2021-4-150-168
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Зенкевич Лев Александрович Архівавана 8 мая 2020. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
- ↑ Алехина Г. Н., Ушакова М. Г., Агапова Г. В. Имена ученых и научных судов Института океанологии на карте Мирового океана // Природа. — 2016. — № 8. — С. 6—14. (руск.)
Літаратура
правіць- Зянкевіч Леў Аляксандравіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Зенкевич Лев Александрович Архівавана 8 мая 2020. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
- Зенкевич Лев Александрович (1889—1970) (руск.) // Інстытут акіяналогіі імя П. П. Шыршова Расійскай акадэміі навук
- Зенкевич Лев Александрович (1889—1970) Архівавана 25 лютага 2020. (руск.) // Навукова-даследчы заалагічны музей Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Зенкевич Лев Александрович (руск.) // Усерасійскі навукова-даследчы інстытут рыбнай гаспадаркі і акіянаграфіі