Лось (грыб)
(Пасля перасылкі з Лось, грыб)
Лось[1], таксама Саркадон чарапіцавы[2], курачка[1], пеўнік[1] (Sarcodon imbricatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Саркадон (Sarcodon) парадку тэлефоравыя.
Лось (грыб) | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
СінонімыПравіць
АпісаннеПравіць
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—20 см, сухая, бураватая і чорна-бурая, укрытая буйнымі завостранымі лускавінкамі, размешчанымі накшталт чарапіцы. Мякаць шчыльная, гаркаватая на смак, брудна-шараватая. Гіменафор шыпападобны. Ножка амаль цыліндрычная, суцэльная і гладкая, даўжынёй да 8 см. Ножка аднаго колеру з шапкай грыба, часам з лёгкім фіялетавым адценнем.
РаспаўсюджаннеПравіць
Пашыраны ў лясных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце ў сухіх, пераважна хваёвых лясах. Плоданосіць у жніўні—лістападзе. Ядомы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 53. — 192 с. — 60 000 экз.
- ↑ Напісанне Лось, Саркадон чарапіцавы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 9. — Мн., 1999. — С. 348.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 209.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 348. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 53. — 192 с. — 60 000 экз.