Любжынскае
Любжынскае возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на мяжы з Бешанковіцкім раёнам. Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Любжына, за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дубраўка. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Любжынскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136,7[1] м |
Даўжыня | 2,32 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,46 км² |
Аб’ём | 0.00197 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,3 км |
Найбольшая глыбіня | 10,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча паверхні складае 0,46 км². Найбольшая глыбіня возера 10,3 м. Даўжыня 2,32 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,97 млн м³, плошча вадазбору 4 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—7 м. У ніжняй частцы схілы парослыя хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі возера зліваюцца з схіламі. Дно вадаёма да глыбіні 1,5—2 м высланае пяском, на большых глыбінях — глеем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае да 15 м. Расліннасць пашыраныя ў возеры да глыбіні 2 м.
З Любжынскага возера выцякае ручай у возера Паўазер’е. У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, карась.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Любжынскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)