Майкл Г. Козак (англ.: Michael G. Kozak) — амерыканскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь (2000—2003). Старэйшы дарадца Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента ЗША (з 2014).

Майкл Г. Козак
англ.: Michael G. Kozak
пасол ЗША ў Беларусі[d]
2000 — 2003
Нараджэнне 18 верасня 1946(1946-09-18) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, дыпламат, палітолаг
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР Order of Vasco Núñez de Balboa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1968 годзе скончыў факультэт паліталогіі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1971 — факультэт правазнаўства Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі[1].

У 1971—1977 гг. — памочнік перагаворшчыка для дагавораў па пытаннях Панамскага канала.

У 1977—1981 гг. — памочнік перагаворніка з членамі Кангрэса для зацвярджэння дагавораў і выканання заканадаўства.

У 1982—1988 гг. — галоўны намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара юрыдычнага бюро Дзяржаўнага дэпартамента. Браў удзел у блізкаўсходнім мірным урэгуляванні (1982—1983). Спрыяў ажыццяўленню пагаднення ў Кемп-Дэвід і дамоўленасцям пра выхад СПА з Лівана.

У 1988 годзе — спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, дамовіўся пра ад’езд генерала Мануэля Нар’егі.

У 1988—1991 гг. — галоўны намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара бюро міжнародных спраў Дзяржаўнага дэпартамента. Суправаджаў амерыканскія войскі ў Панаме, каб дапамагчы новаму ўраду стварыць асноўныя інстытуты дэмакратыі ў 1989 годзе.

У 1996—1999 гг. — Кіраўнік дыпламатычнай місіі ЗША ў Гаване, Куба.

У 2000—2003 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь[2][3]. 22 лютага 2001 года ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

У 2003—2005 гг. — галоўны намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзяржаўнага дэпартамента. Як выканаўца абавязкаў памочніка сакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы ён арганізаваў прыняцце рэзалюцыі па правах чалавека на Кубе ў Камісіі ААН па правах чалавека. Як выканаўца абавязкаў памочніка Сакратара па пытаннях міжамерыканскіх спраў, ён дапамагаў дзяржсакратару Бейкеру ў перамовах і ажыццяўленню дзвюхпартыйнага пагаднення пра Цэнтральную Амерыку, што было вызначальным для забеспячэння дэмакратычнага завяршэння канфлікту ў Нікарагуа.

У 2005—2009 гг. — старэйшы дырэктар па пытаннях супрацоўніцтва Савета нацыянальнай бяспекі.

З 4 сакавіка 2014 года — старэйшы дарадца Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента ЗША.

У 2017 годзе — кіраўнік дэлегацыі ЗША на пасяджэнні АБСЕ ў Варшаве, прысвечаным абароне правоў чалавека[4]

Пазіцыя правіць

  Квазі-расійскія сілы ў Данецку і Луганску, якіх Расія сілай утрымлівае пры ўладзе, узбройвае і навучае, якімі Расія кіруе і з якімі разам яна праводзіць баявыя дзеянні — нясуць пагрозу і запалохваюць мясцовае насельніцтва. У Крыме расійская ўлада пераследуе крымскіх татар, этнічных украінцаў і тых, хто супрацьстаіць акупацыі  

.

  Нягледзячы на напады, народ Украіны стойка зацвярджае сваю годнасць і жаданне дабрабыту праз узмацненне інтэграцыі з Еўропай  

.

Падчас адкрыцця штогадовай канферэнцыі АБСЕ па пытаннях людскога вымярэння ў Варшаве 10 верасня заклікаў Расію вызваліць зняволенага ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і іншых украінскіх палітычных вязняў, і зазначыў, што працяг расійскай агрэсіі супраць Украіны супярэчыць усім дзесяці фундаментальным прынцыпам Хельсінкскага заключнага акта, у прыватнасці недатыкальнасці межаў і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў[5]:

  Калі мы адкрываем канферэнцыю 2018 года, пан Сянцоў знаходзіцца ў небяспечным стане здароўя на 120-ы дзень сваёй галадоўкі, пратэстуючы супраць незаконнага пазбаўлення волі з боку Расіі больш за 60 яго суайчыннікаў. Мы заклікаем Расію вызваліць гэтых зняволеных  
  канфлікт ва Украіне, які распаліла Расія і працягвае сілкаваць, з’яўлецца найгоршым крызісам бяспекі ў Еўропе з 1990-х гадоў  

.

Узнагароды і адзнакі правіць

  • Прэмія Дзяржаўнага дэпартамента
  • Маладая федэральная адвакацкая прэмія
  • Прэзідэнцкія званні выдатнага і заслужанага выканаўцы
  • Ордэн Бальбоа (Панама)

Крыніцы правіць

  1. Michael G. Kozak Senior Advisor BUREAU OF DEMOCRACY, HUMAN RIGHTS, AND LABOR. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 13 верасня 2017.
  2. Амбасадар ЗША Майкл Козак наведаў Маладэчна. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 13 верасня 2017.
  3. ПОСОЛ США МАЙКЛ КОЗАК ОТБЫЛ ИЗ БЕЛАРУСИ НА РОДИНУ. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 13 верасня 2017.
  4. У США назвали агресію Росії в Україні загрозою для всіх країн ОБСЄ. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 13 верасня 2017.
  5. На конференції ОБСЄ закликали Росію звільнити Сенцова та інших українських політв’язнів Архівавана 11 верасня 2018. // Радыё Свобода, 10.09.2018

Спасылкі правіць