Мельхіёр Ноймайр

Мельхіёр Ноймайр (Неймайр) (24 кастрычніка 1845, Мюнхен — 29 студзеня 1890) — аўстрыйскі палеантолаг. Сын Макса фон Ноймайра, баварскага дзяржаўнага міністра.

Мельхіёр Ноймайр
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1845(1845-10-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1890(1890-01-29)[1] (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Max Neumayr[d]
Род дзейнасці палеантолаг, прафесар
Навуковая сфера палеанталогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атрымаў адукацыю ў Мюнхенскім універсітэце і завяршыў сваё навучанне ў Гайдэльбергу, дзе атрымаў вышэйшую адукацыю доктара філасофіі. У 1868 годзе далучыўся да аўстрыйскай геалагічнай разведкі, а праз чатыры гады вярнуўся ў Гайдэльберг. У 1873 годзе быў прызначаны прафесарам палеанталогіі ў Вене і займаў гэтую пасаду да канца жыцця.

Дэталёва даследаваў аманітаў Юрскага і Мелавога перыядаў і прэснаводных малюскаў Трацічнага перыяду, у выніку чаго імкнуўся прасачыць паходжанне відаў. Таксама займаўся вывучэннем кліматычных зон падчас Юрскага і Мелавога перыядаў, стараючыся паказаць, што экватарыяльная марская фаўна адрознівалася ад фаўны ўмераных зон і ад фаўны арктычнай зоны, таксама як яны адрозніваюцца ў цяперашні час.

Зноскі

  1. а б Brozović D., Ladan T. Melchior Neumayr // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  2. а б Неймайр Мельхиор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць