Востраў Мо́на (ісп.: Isla de Mona) — востраў у аднайменным праліве паміж астравамі Гаіці і Пуэрта-Рыка. Уваходзіць у склад Пуэрта-Рыка. Плошча — 56,783 км². Ненаселены.

Мона
ісп. Mona
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча56,783 км²
Насельніцтва
  • 1 чал.
Размяшчэнне
18°05′12″ пн. ш. 67°53′22″ з. д.HGЯO
АрхіпелагВялікія Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Мона (востраў) (Пуэрта-Рыка)
Мона
Мона
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Мона месціцца ў 67,5 км на захад ад вострава Пуэрта-Рыка, 66,9 км на ўсход ад вострава Гаіці, 8746 км на паўднёвы захад ад Мінска. Выцягнуты ў даўжыню на 10,7 км. Найбольшая шырыня — 7,37 км.

Паверхня сушы складаецца пераважна з вапнякоў. Большую частку вострава займае ўзгорыстае плато. Найвышэйшы пункт — 95 м. Берагі скалістыя, абароненыя колам каралавага рыфу. Толькі там-сям вылучаюцца вузкія палоскі пясчаных пляжаў. Востраў Мона знакаміты вялікай колькасцю карставых пячор. Яны займаюць прыкладна 2 % тэрыторыі, некаторыя дасягаюць 244 м у даўжыню.

Клімат засушлівы субтрапічны. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад 20,5° C да 32,7° C. Найбольш спякотны месяц — ліпень. Найбольш прахалодны — студзень. У зімовы перыяд сярэдняя колькасць ападкаў не перавышае 35 — 50 мм у месяц. Найбольш дажджлівыя месяцы — май (117 мм) і кастрычнік (117 мм).

Прырода правіць

Востраў Мона фактычна з’яўляецца запаведнікам і знаходзіцца пад кантролем Дэпартамента прыродных рэсурсаў Пуэрта-Рыка. Большая частка паверхні пакрыта лесам. Флора прадстаўлена фікусамі, кактусамі, архіднымі раслінамі, лішайнікамі і г. д.

Фаўна не адрозніваецца вялікай разнастайнасцю. На востраве Мона шмат птушак, кажаноў і яшчарак, у тым ліку рэдкія эндэмічныя ігуаны. Востраў таксама насяляе невялікі статак здзічэлых коз. На прыбярэжных пляжах размножваюцца марскія чарапахі.

Гісторыя правіць

Востраў Мона здаўна быў прытулкам для чалавека. Археолагамі знойдзены на ім стаянкі архаічных індзейцаў. У 1 тысячагоддзі н. э. ён быў населены народам таіна, які займаўся рыбалоўствам, ловам чарапах і малюскаў, вырошчвалі клубневыя культуры, дыні і бавоўну.

22 лістапада 1493 г. востраў Мона быў адкрыты Х. Калумбам. У 1508 г. іспанцы абавязалі мясцовае насельніцтва пастаўляць у Пуэрта-Рыка харчаванне і бавоўну, за што пазбавілі тубыльцаў ад здабычы золата. Прыбыткі ад эксплуатацыі астравіцян паступалі нашчадкам Х. Калумба. У 1517 г. на востраве Мона жыло ўсяго 30 сем’яў таіна (152 чал). Акрамя традыцыйных сельскагаспадарчых культур, яны асвоілі вырошчванне апельсінаў.

З 1522 г. востраў Мона пачалі наведваць спачатку французскія, а потым і англійскія карсары. Яны пагражалі пастаўкам харчу і бяспецы карэнных жыхароў. Да 1543 г. насельніцтва скарацілася да меней за 50 чал. У 1578 г. выжылых таіна (ад 10 да 30 чал.) перавезлі ў Пуэрта-Рыка. У 1590 г. Уолтэр Рэлі спаліў хаціны, што заставаліся ад тубыльцаў.

Востраў на доўгія гады быў закінуты іспанцамі, аднак сюды наведваліся піраты, якіх вабілі наяўнасць пітной вады і блізкасць іспанскіх калоній. У другой трэці XIX ст., калі век пірацтва скончыўся, Мона прыцягнула здабытчыкаў гуана. У 1856 г., калі губернатар Пуэрта-Рыка адправіў на востраў экспедыцыю для даследавання радовішчаў гуана, то даследчыкі заспелі некалькі амерыканскіх караблёў, што здабывалі гуана без усялякага дазволу. З 1871 г. востраў Мона здаваўся ў канцэсію прадпрымальнікам з розных краін, якія здабывалі на ім каштоўнае ўгнаенне. У 1883 г. штодзённа здабывалася каля 40 тон гуана. Трэба зазначыць, што здабытчыкі прыклалі шмат намаганняў для вывучэння прыроды і гісторыі Моны, увезлі какосавыя пальмы, пабудавалі маяк. Аднак здабыча канчаткова перарвалася ў 1927 г.

Мону таксама наведвалі шукальнікі пірацкіх скарбаў, прычым небеспаспяхова. Да пачатку XX стагоддзя з’явілася некалькі рапартаў аб знойдзеных каштоўнасцях. У 18881896 гг. дзейнічала сельскагаспадарчае прадпрыемства, заснаванае перасяленцам з Пуэрта-Рыка.

У 1899 г. востраў Мона перайшоў пад суверэнітэт ЗША. Амерыканскія грамадзяне неаднаразова спрабавалі каланізаваць далёкі кавалак сушы, але ўраганы і заканчэнне здабычы гуана перашкаджалі іх поспеху. У 1927 г. на Моне засталіся толькі супрацоўнікі маяка і тры сям’і рыбакоў. У 1937 г. адчынены лясны гадавальнік, пабудаваны прычал і авіяпаласа. У 1942 г. узбярэжжа вострава Мона было абстраляна з нямецкай падводнай лодкі. У 1953 г. востраў трапіў пад непасрэдны кантроль урада ЗША і выкарыстоўваўся ваенна-паветранымі сіламі для выпрабаванняў.

У 1962 г. востраў фактычна ператварыўся ў запаведнік, адкрыты для абмежаванай колькасці турыстаў.

Спасылкі правіць