Музыка Грэцыі
Грэчаская музычная культура — адна з найбольш старадаўніх у свеце.
З 4 ст. грэчаская музыка развівалася ў рэчышчы візантыйскай культуры. З усталяваннем асманскага панавання нацыянальныя музычныя традыцыі зберагаліся толькі ў народнай творчасці і царкоўнай музыцы. Побач з разнастайнымі песеннымі жанрамі вылучаюцца танцавальныя сіртас (карагодны танец) і педыктас (танец з падскокамі).
З сярэдзіны 18 ст. пашырыліся песні клефтаў — змагароў за нацыянальнае вызваленне. Сярод музычных інструментаў: розныя тыпы лютні, жалейка, ліра, падоўжная флейта, валынка, бузукі , скрыпка, мандаліна, якія ўваходзяць у склад народнага аркестра; з 1930-х г. таксама кларнет і гітара.
Развіццё прафесійнага музычнага мастацтва пачалося пасля 1829 года. Сярод кампазітараў прадстаўнікі іанічнай школы Н. Мандзарас — аўтар грэчаскага нацыянальнага гімна, створанага ў 1865 годзе, заснавальнік Філарманічнага таварыства на востраве Керкіра (1840), С. Ксіндас , С. Самарас — аўтар «Алімпійскага гімна» (1896), Д. Лаўрангас — заснавальнік Нацыянальнага опернага тэатра ў Афінах (1939), П. Карэр , Г. Ламбелет .
Сапраўдная грэчаская музычная школа фарміруецца з канца 19 ст. ўзнік новы жанр спектакляў-вадэвіляў — камідыліёнаў , аўтары якіх Д. Карамілас і Д. Кокас . Першую нацыянальную оперу «Кандыдат у дэпутаты» (1867) стварыў С. Ксіндас. Новую грэчаскую кампазітарскую школу ўзначалілі М. Каламірыс, які ў 1919 годзе заснаваў Элінскую , а ў 1926 годзе Нацыянальную кансерваторыю ў Афінах, Д. Лаўрангас, Г. Ламбелет , М. Варвагліс , Э. Рыядыс . Сярод іх паслядоўнікаў Л. Маргарытыс , які заснаваў Саланікскую кансерваторыю , П. Петрыдыс , А. Незерытыс , А. Евангелатас , Н. Скалкотас , С. Міхаілідыс , Г. Геаргіядыс, Д. Мітропулас.
З сярэдзіны 1940-х гг. вядомы кампазітары М. Хадзідакіс , Я. Ксенакіс, Я. Хрысту і інш. Новы этап у развіцці грэчаскай музыкі — творчасць М. Тэадаракіса і многіх яго паслядоўнікаў. У галіне эстраднай музыкі вылучыліся кампазітары М. Плесас , Г. Замбетас , К. Капнісіс , Г. Музакіс , Т. Маракіс , Г. Кацарас і інш. Сярод вядомых выканаўцаў: дырыжоры Д. Мітропулас, Л. Зорас , С. Міхаілідыс , М. Хадзідакіс , А. Евангелатас , Ф. Візантыу; спевакі М. Калас, Н. Масхонас , К. Дамасіёты , А. Захарату, Д. Русас, піяністы Г. Тэмеліс, В. Дэветцы ; сярод музыказнаўцаў В. Аркадынас, Г. Геаргіядыс, С. Міхаілідыс , С. Мацэнігас.
У Грэцыі працуюць Нацыянальны оперны тэатр, 5 сімфанічных аркестраў, у т.л. Афінскі дзяржаўны сімфанічны аркестр; Дзяржаўны аркестр Паўночнай Грэцыі ў Салоніках; Дзяржаўная кансерваторыя ў Салоніках (з 1914), 14 кансерваторый, у т.л. Афінская (1871), Пірэйская (1904), Элінская (1919) і Нацыянальная (1926) у Афінах, а таксама іх філіялы і інш.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музыка Грэцыі