Мікалай Львовіч Нагнібеда

паэт і перакладчык

Мікалай Львовіч Нагні́беда[1][2] (укр.: Микола Львович Нагнибіда; 7 верасня (20 верасня1911, Папоўка, Екацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 16 верасня 1985, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі савецкі паэт, перакладчык. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1952), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1974).

Мікалай Львовіч Нагнібеда
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 (20) верасня 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1985(1985-09-16) (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр верш і narrative poetry[d]
Мова твораў украінская мова
Дэбют «Дняпроўская вясна» (1932)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Сталінская прэмія 3-й ступені Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Папоўка (цяпер Смірнавэ Запарожскай вобласці Украіны) у сям’і фельчара. Скончыў сямігодку і ФЗВ.

У 1929—1931 гадах працаваў слесарам Харкаўскага велазавода, пасля на новабудоўлях «Днепрагэса». Навучаўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі (Харкаў).

Служыў на Чарнаморскім флоце. Удзельнік Другой сусветнай вайны ў складзе Чырвонай Арміі. Журналіст газет «Ленінська зміна», «Харьковский паровозник», «Коммунист». У 1942—1947 гадах працаваў на радыёвяшчальнай станцыі імя Тараса Шаўчэнкі ў Саратаве, загадваў сектарам друкаванай прапаганды ЦК ЛКСМУ, быў сакратаром рэдакцыі «Молодь України», сакратаром рэдакцыі часопіса «Дніпро».

У 1946 годзе скончыў Кіеўскі педагагічны інстытут імя Горкага. Жыў у Кіеве. Памёр 16 верасня 1985 года. Пахаваны на Байкавых могілках.

У роднай вёсцы паэта дзейнічае яго музей.

Творчасць

правіць

Вершы пачаў пісаць на новабудоўлях «Днепрагэса». Друкавацца пачаў у 1930 годзе[1]. Да пачатку Другой сусветнай вайны выйшлі зборнікі вершаў «Дняпроўская вясна» (1932), «Зерне» (1933), «Днепраград» (1937). Сярод твораў М. Нагнібеды вершы «Беларускімі лясамі», «Паэтам Беларусі», «Перад помнікам Кпалу», паэмы «Васілёка» (1958), «Званы Хатыні» (1973), «Матулям з Расон» (1979)[1].

Пасля да 1984 года пабачыў свет яшчэ 21 зборнік вершаў, паэм, балад. На беларускай мове выдадзены зборнікі вершаў «Песня з Украіны» (1957), «Трэцяе спатканне» (1971), «Вятрылы, поўныя блакіту» (1981)[1]. Аднак у гісторыю літаратуры ўвайшоў не арыгінальнай, а перакладніцкай творчасцю. Нагнібеда — адзін з найвыбітнейшых і найпладавіцейшых перакладчыкаў беларускай паэзіі, уганараваны званнем Заслужанага дзеяча культуры Беларускай СССР (1974). Пераклаў на ўкраінскую мову творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Глебкі, М. Танка, П. Панчанкі, А. Куляшова, М. Лужаніна, А. Вялюгіна і інш.[1]

Адзін з нешматлікіх перакладчыкаў славацкага паэта Людавіта Штура.

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Нагні́беда Мікола (Мікалай Львовіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 513. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Нагні́беда Мікола (Мікалай Львовіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Українська літературна енциклопедія. — К., 1995. — Т. 3. — С. 444. (укр.)
  • Шевченківські лауреати. 1962–2007: Енциклопедичний довідник (укр.) / Автор-упор. М. Г. Лабінський; вступ. слова І. М. Дзюба, Р. М. Лубківський. — 2-ге вид., змін. і доп.. — К.: Криниця, 2007. — С. 413—414. — 768 с. — ISBN 978-966-7575-81-6.
  • Нагнибеда Микола (Николай) Львович / Килимник О. В. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі

правіць