Мікіта Ігаравіч Рочаў
Мікіта Рочаў (нар. 6 лістапада 1992, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Мікіта Ігаравіч Рочаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 лістапада 1992[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 169 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьУраджэнец беларускага горада Ліда, у шасцігадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Маскву, дзе пачаў займацца футболам у СДЮШАР-76. У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком дубля барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2012 года разам з Яўгенам Шыкаўкам быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[2], а ў сакавіку 2013 года, па заканчэнні кантракта з БАТЭ, падпісаў трохгадовае пагадненне са «Слуцкам»[3].
У складзе «Слуцка» атрымаў перамогу ў Першай лізе ў сезоне 2013, аднак замацавацца ў складзе не здолеў. У сакавіку 2014 года абаронца быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[4], дзе стаў іграком асновы. У лютым 2015 года, разарваўшы кантракт са «Слуцкам»[5], стаў іграком «Іслачы» на трывалай аснове і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6]. У Вышэйшай лізе працягваў гуляць у асноўным складзе на пазіцыі левага (часам правага) абаронцы.
У студзені 2017 года пакінуў «Іслач»[7], аднак пасля няўдалага прагляду ў «Слуцку» вярнуўся ў каманду і ў сакавіку падпісаў новае пагадненне[8]. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[9] і неўзабаве стаў іграком «Ліды»[10]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў лідскі клуб[11].
У сакавіку 2018 года далучыўся да латвійскага клуба «Валміера», аднак пазней вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком «Чысці»[12]. У ліпені 2018 года перайшоў у славацкі клуб «Партызан» з Бардзеёва[13]. Пакінуў «Партызан» у студзені 2020 года[14].
У сакавіку 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», а ў ліпені пакінуў клуб і перайшоў у «Крумкачы»[15], дзе стаў выхадзіць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[16]. У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў «Крумкачы».
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2015
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | БАТЭ | 27 | 0 | |
2011 | дубль | БАТЭ | 8 | 0 | |
2012 (1) | дубль | БАТЭ | 8 | 0 | |
2012 (2) | Д2 | Полацк | 7 | 0 | |
2013 | Д2 | Слуцк | 14 | 0 | |
2014 | Д2 | Іслач | 22 | 0 | |
2015 | Д2 | Іслач | 18 | 0 | |
2016 | Д1 | Іслач | 19 | 0 | |
2017 (1) | Д1 | Іслач | 8 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Ліда | 11 | 0 | |
2018 (1) | Д2 | Чысць | 7 | 1 | |
2018/19 | Д2 | Партызан | 28 | 3 | |
2019/20 (1) | Д2 | Партызан | 10 | 0 | |
2020 (1) | Д1 | Белшына | 8 | 0 | |
2020 (2) | Д2 | Крумкачы | 14 | 1 | |
2021 | Д2 | Крумкачы | 13 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Nikita Rochev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ БАТЭ отдал в аренду еще двух игроков (руск.). football.by (21 ліпеня 2012). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Никита Рочев перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (4 сакавіка 2013). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Никта Рочев отдан в аренду «Ислочи» (руск.). football.by (11 сакавіка 2014). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Рочев покинул «Слуцк» (руск.). by.tribuna.com (24 лютага 2015). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Никита Рочев продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (7 лютага 2016). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Никита Рочев покинул "Ислочь" (руск.). football.by (10 студзеня 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Никита Рочев проведет следующий сезон в "Ислочи" (руск.). football.by (23 сакавіка 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Никита Рочев расторг контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (4 жніўня 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ "Лида" подписала контракт с Рочевым и арендовала у "Немана" Лешко (руск.). football.by (9 жніўня 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Рочев и Огурцов покинули "Лиду" (руск.). football.by (16 лістапада 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ "Чисть" подписала соглашения с Рочевым и еще 8-ю новичками и продлила контракты с 13-ю игроками (руск.). football.by (3 красавіка 2018). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Рочев покинул "Чисть" и перейдет в словацкий клуб (руск.). football.by (30 ліпеня 2018). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Рочев покинул словацкий "Партизан" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (8 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2022. Праверана 8 студзеня 2020.
- ↑ Рочев сменил "Белшину" на НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (17 ліпеня 2020). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Рочев подписал новый контракт с НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (23 студзеня 2021). Праверана 25 красавіка 2024.