Мікіта Ігаравіч Рочаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мікіта Рочаў)

Мікіта Рочаў (нар. 6 лістапада 1992, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Мікіта Рочаў
Никита рочев.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Ігаравіч Рочаў
Нарадзіўся 6 лістапада 1992(1992-11-06)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Flag of Russia.svg Расія
Рост 169 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2009 Расія Ціміразевец (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2012   Беларусь Полацк 7 (0)
2013—2014 Беларусь Слуцк 14 (0)
2014   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 22 (0)
2015—2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 45 (0)
2017 Беларусь Ліда 11 (0)
2018 Беларусь Чысць 7 (1)
2018—2019 Славакія Партызан (Бардзеёў) 38 (3)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2020—2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 27 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 лістапада 2017

Клубная кар’ераПравіць

Ураджэнец беларускага горада Ліда, у шасцігадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Маскву, дзе пачаў займацца футболам у СДЮШАР-76. У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком дубля барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2012 года разам з Яўгенам Шыкаўкам быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[2], а ў сакавіку 2013 года, па заканчэнні кантракта з БАТЭ, падпісаў трохгадовае пагадненне са «Слуцкам»[3].

У складзе «Слуцка» атрымаў перамогу ў Першай лізе ў сезоне 2013, аднак замацавацца ў складзе не здолеў. У сакавіку 2014 года абаронца быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[4], дзе стаў іграком асновы. У лютым 2015 года, разарваўшы кантракт са «Слуцкам»[5], стаў іграком «Іслачы» на трывалай аснове і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6]. У Вышэйшай лізе працягваў гуляць у асноўным складзе на пазіцыі левага (часам правага) абаронцы.

У студзені 2017 года пакінуў «Іслач»[7], аднак пасля няўдалага прагляду ў «Слуцку» вярнуўся ў каманду і ў сакавіку падпісаў новае пагадненне[8]. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[9] і неўзабаве стаў іграком «Ліды»[10]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў лідскі клуб[11].

У сакавіку 2018 года далучыўся да латвійскага клуба «Валміера», аднак пазней вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком «Чысці»[12]. У ліпені 2018 года перайшоў у славацкі клуб «Партызан» з Бардзеёва[13]. Пакінуў «Партызан» у студзені 2020 года[14].

У сакавіку 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», а ў ліпені пакінуў клуб і перайшоў у «Крумкачы»[15], дзе стаў выхадзіць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[16]. У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў «Крумкачы».

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль БАТЭ   27 0
2011 дубль БАТЭ   8 0
2012 (1) дубль БАТЭ   8 0
2012 (2) Д2 Полацк   7 0
2013 Д2 Слуцк   14 0
2014 Д2 Іслач   22 0
2015 Д2 Іслач   18 0
2016 Д1 Іслач   19 0
2017 (1) Д1 Іслач   8 0
2017 (2) Д2 Ліда   11 0
2018 (1) Д2 Чысць   7 1
2018/19 Д2 Партызан   28 3
2019/20 (1) Д2 Партызан   10 0
2020 (1) Д1 Белшына   8 0
2020 (2) Д2 Крумкачы   14 1
2021 Д2 Крумкачы   13 0

Зноскі